Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Ірана IRNA паведаміла, што ў панядзелак кіраўнік мясцовай судовай улады Галям Хасэйн Махсэні-Эджэі заявіў аб амніставанні 82 656 чалавек, у тым ліку 22 тысяч удзельнікаў пратэстаў, якія пракаціліся па краіне ў мінулым годзе.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_03/170229743-jlyh8.jpg.webp)
Эджэі адзначыў, што ўсе памілаваныя «не здзяйснялі крадзяжоў ці гвалтоўных злачынстваў».
Месяцы бесперапынных пратэстаў былі выкліканыя ў верасні забойствам 22-гадовай Махсы Аміні пасля таго, як яе затрымала паліцыя нораваў краіны. У мінулым месяцы Іран прызнаў, што падчас пратэстаў затрымалі «дзясяткі тысяч», таму ў заяве Эджэі ў панядзелак прыводзіцца нават больш высокая лічба, чым раней называлі актывісты.
Праваабаронцы ў Іране, якія адсочваюць рэпрэсіі, паведамлялі, што падчас пратэстаў было арыштавана больш за 19 700 чалавек. Па іх інфармацыі, як мінімум 530 чалавек былі забітыя ў выніку жорсткага задушэння дэманстрацый уладамі.
Каментары