Свет

Байдэн паабяцаў краінам Усходняга блока НАТА абараняць іх тэрыторыю

У сераду прэзідэнт ЗША сустрэўся ў Варшаве з лідарамі краін, якія знаходзяцца ля ўсходніх межаў NATO — так званай «Бухарэсцкай дзявяткі».

Фота: Evan Vucci / AP

Падчас сустрэчы з усходнімі саюзнікамі Байдэн заявіў, што ад выніку вайны ва Украіне залежыць не толькі свабода ўкраінцаў, але і «свабода дэмакратый усёй Еўропы і ўсяго свету», піша Бі-бі-сі.

Абавязацельствы, узятыя на сябе Вашынгтонам у дачыненні да саюзнікаў ЗША, прэзідэнт Байдэн назваў святым абавязкам.

«Мы будзем абараняць кожную цалю тэрыторыі NATO», — запэўніў ён.

Прэзідэнт таксама ў чарговы раз паабяцаў, што ЗША будуць працягваць падтрымліваць украінцаў, якія абараняюць сваю незалежнасць.

«На коне не проста Украіна, а свабода», — сказаў ён.

Рашэнне Уладзіміра Пуціна прыпыніць членства Расіі ў Дамове СНВ-III, што абмяжоўвае ядзерныя арсеналы абедзвюх краін, Байдэн назваў памылковым, але развіваць гэтую думку не стаў.

Генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, у сваю чаргу, назваў візіт прэзідэнта ЗША ў Кіеў, які адбыўся напярэдадні, выразным пасланнем аб тым, што еўрапейская бяспека — адна з прыярытэтных задач Вашынгтона.

Кіраўнік альянсу адзначыў, што прэзідэнт Пуцін рыхтуецца не да міру, а да новай вайны, а таму падтрымку Украіны неабходна ўзмацніць.

«Мы не ведаем, калі скончыцца вайна, але, калі яна скончыцца, мы павінны быць упэўненыя, што гісторыя не паўторыцца», — сказаў ён, дадаўшы, што нельга дазволіць Расіі працягваць «цішком падточваць» бяспеку Еўропы.

Каментары

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»2

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Прымаць тэстастэрон так кайфова. Але мужчыны пасля горка расплачваюцца2

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»2

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →