Аляксандр Лукашэнка і яго шпіц Умка скончылі паездку ў Зімбабвэ, а Ірыну Абельскую знялі за адным сталом з Мікалаем Лукашэнкам. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 1 лютага
Галоўныя навіны дня. Аляксандр Лукашэнка і яго шпіц Умка скончылі паездку ў Зімбабвэ. Мясцовыя СМІ знялі Ірыну Абельскую за адным сталом з Мікалаем Лукашэнкам. На волі банкір Сяргей Касцючэнка, кіраўнік Прыёрбанка. Колькі мільёнаў ён заплаціў за сваю свабоду і пры чым тут Дзмітрый Баскаў? Нявестка Лукашэнкі піша песні: быў «Бульба-дэнс», цяпер новы шэдэўр. Беларускім студэнтам забаранілі Дзень святога Валянціна. Турма за танцы ў Іране. Як сёння выглядае Міхаіл Саакашвілі. Полк Каліноўскага ўзяў у палон двух зэкаў з ПВК «Вагнер». Чарговы правакатар дапамагае сілавікам: былы міліцыянт, служыў у Афганістане. Борат па-беларуску: пан Усялян і «неафіцыйны гімн» Ваўкавыска.
Каментары