Грамадства88

Памятаеце банду, якая ў балаклавах рабавала на трасах фуры? Вынік суда шакуе

Амаль усіх налётчыкаў адпусцілі на хатнюю хімію.

Затрыманне ўдзельнікаў банды, скрыншот відэа МУС

У Рэчыцкім раёне вынеслі прысуд пяцярым жыхарам Оршы, якія рабавалі фуры на стаянках уздоўж трасы Брэст — Гомель. 

«Наша Ніва» пісала пра гэтую гучную справу: кіраваў бандай супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельнік палітычных рэпрэсій капітан Міхаіл Згірскі.

Чытаць падрабязней: Мегаскандал у МУС: супрацоўнік крымінальнага вышуку кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў

Па справе праходзілі злачынцы ад 34 да 51 года. Банда дзейнічала ўначы, злаўмыснікі апраналі балаклавы і выкарыстоўвалі радыёстанцыі для сувязі, паведамляе пракуратура.

Злачынцы ўзломвалі замкі на фурах і кралі тэхніку і прадукты. Крадзяжы адбываліся ў Гомельскай і Мінскай абласцях у сакавіку і красавіку 2024 года. Агульная шкода склала больш за 25 000 рублёў. Крадзенае ўдзельнікі банды прадавалі ў Расіі або дзялілі паміж сабой.

Па рашэнні суда, адзін з раней судзімых злачынцаў атрымаў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 2000 рублёў. Чатыры іншыя атрымалі «хімію» на тэрмін ад двух да чатырох гадоў і штрафы.

Кіраўніка групы, супрацоўніка крымінальнага вышуку Згірскага судзілі асобна, ён атрымаў гіганцкі тэрмін. «Наша Ніва» высвятляе падрабязнасці таго працэсу.

Каментары8

  • feafania
    08.11.2024
    За лайк - турма, за рабаваньне - хатняя хімія. Усё згодна з нашым разуменьнем закону.
  • Ганьба
    08.11.2024
    Забойцы пашкадавалі бандытаў.
  • Mike
    08.11.2024
    По сути действия этих ребят не особо отличаются от действий сотрудников лукашенковского МВД, поэтому и наказывать не за что.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →