Новы развод на грошы беларусаў / Трывожныя прыкметы мабілізацыі / Дальнабойшчык-правакатар, з-за якога затрымліваюць людзей / Пуцін хоча наступ. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 27 студзеня
Выйшаў на волю банкір Сяргей Касцючэнка, асуджаны на 3,5 гады калоніі за ўхіленне ад падаткаў. Былі чуткі, што ў яго справе замяшаныя палітыка, Дзмітрый Баскаў і хакейнае «Дынама». Дальнабойшчык-правакатар працуе на польскую фірму і дапамагае беларускім сілавікам. Пуцін рыхтуе наступ, Кіеў чакае «Леапарды», а Беларусь рыхтуецца да мабілізацыі? Трывожныя навіны і трывожныя лічбы. Закрываецца выдавецтва «Кнігазбор». На Гомельшчыне — гадзюкі. Пад Наваградкам загінулі міліцыянты. Новы трэк прэзентуюць Naviband і ўкраінская спявачка Tayanna. Як разводзяць беларусаў: «грашовая дапамога» сем'ям з дзецьмі. Страляніна ў пасольстве Азербайджана ў Тэгеране: відэа.
Галоўныя навіны дня ў новым выпуску «Нашай Нівы».
Каментары