Доктарка з Ляхавічаў падзарабляла зняццем сурокаў і нямала з таго мела
Тэрапеўтка з Ляхавіч прыдумала арыгінальны спосаб падпрацоўкі і зарабіла на даверлівых пацыентах каля 20,5 тысячы рублёў, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.
Доктарка на прыёме казала мясцовым жыхаркам, што медыцына ім дапамагчы не можа, бо на іх накладзены сурок. Але яго можа зняць яе знаёмая шляхам спецыяльнага абраду. У выніку даверлівыя пацыенткі давалі жанчыне грошы, усяго такім чынам яна пабагацела на 20490 рублёў. Прытым брала не толькі грашыма, але і ювелірнымі вырабамі.
Аднак урэшце гэтая справа выйшла на паверхню. Жанчыну судзілі і далі ёй 3 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 1850 рублёў. Акрамя таго, з яе спагналі кампенсацыю шкоды ў суме прыкладна 20 тысяч рублёў і кампенсацыю маральнай шкоды на 6 тысяч рублёў. Аплата выдаткаў юрыдычнай дапамогі склала яшчэ 3760 рублёў.
Каментары
А вось налогау нiякiх не плацiць
Скажут - вам нужен Лошаверин-упса, и веришь, бежишь, несёшь деньги.
Скажут - вам нужен плевок бабы Клавы, и веришь, бежишь, несёшь деньги...