Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча перавялі з «хіміі» ў бабруйскую калонію
Палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча 16 чэрвеня пасля 20 сутак у ШІЗА міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову, каб той забраў свае рэчы. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую турму. Паведамлялася, што ва ўстанову яго прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця. Цяпер стала вядома, што палітвязню змянілі пакаранне на больш жорсткае — яго перавялі з ПУАТ у папраўчую калонію № 2, піша «Вясна».
Нагадаем, Аляксандра асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства») за тое, што ён пакідаў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас люблю».
У лістападзе ў судзе Ляхавіцкага раёна адбыўся суд па справе аб «спагнанні запазычанасці па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі і (ці) плаце за карыстанне жылым памяшканнем» у ПУАТ № 43. Вынік пакуль невядомы.
-
Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь
-
Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава
-
Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі
Каментары