Аўто

Забаўкі не для кожнага. Якія снегаходы і квадрацыклы прадаюць у Беларусі? Некаторыя каштуюць як кватэра

Паглядзелі, якія снегаходы і квадрацыклы можна ў нас набыць.

Самыя танныя варыянты

Зімы ў нас часам бываюць амаль без снегу, таму снегаход далёка не самы папулярны від транспарту. Але ў продажы ёсць. Так, напрыклад, па стане на сярэдзіну лістапада прадаецца больш за 30 снегаходаў. Выбіраць можна як з новых, так і з патрыманых. 

Самы танны са снегаходаў для дарослых прадаецца за 1800 даляраў. Столькі просяць за Irbis Dingo T125. Нягледзячы на тое, што тэхніцы хутка споўніцца дзесяць гадоў, заяўлены прабег складае ўсяго 102 км. 

Фота: av.by

Прадавец адзначае, што такі транспарт ідэальна пасуе для зімовай рыбалкі. Знаходзіцца ён у Салігорску. 

За 2300 даляраў у Гродне можна набыць спартовы снегаход Polaris Indy super sport з рухавіком аб'ёмам 550 см³. Заяўлены прабег — 9000 кіламетраў. Аб'ява размешчана са снежня 2021 года. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Цэны на самыя дасяжныя новыя мотасані стартуюць з адзнакі ў 3000 даляраў. Але новымі іх назваць можна толькі з нацяжкай. Хоць яны і не маюць прабегу, выпушчаныя былі ў 2018 годзе. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Аднак нельга выключаць, што кепска прадаюцца менавіта танныя снегаходы. Бо ёсць прадаўцы, якія прывозіць такую тэхніку з Еўропы і ЗША.

Адзін з такіх снегаходаў прадаюць у Мінску па цане 5600 даляраў. Столькі просяць за Ski-Doo GSX Sport 2006 года выпуску з прабегам амаль 7 тысяч кіламетраў. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

У апісанні прадавец пазначыў, што снегаход размытнены і не мае прабегу па Беларусі.

Снегаход па цане кватэры

Іншы снегаход з адзнакай без прабегу па Беларусі прадаюць у Гродне. Каштуе ён 32 700 даляраў. Столькі просяць за амаль новы Bombardier Adventure Lynx з рухавіком аб'ёмам 900 см³. Год выпуску 2020.

Фота: av.by

«Выдатны снегаход! Завезены з Еўропы. Прабег усяго толькі 800 км», — апісвае свой тавар прадавец. Таксама ён адзначае, што за дадатковую плату можа прывезці яго ў Расію.

Фота: скрыншот з сайта av.by

І гэта яшчэ не самы дарагі снегаход з выстаўленых на продаж.

Найдаражэйшы з іх прадаецца ў Століне. За Bombardier Expedition 2021 года выпуску з прабегам 400 км і рухавіком аб'ёмам 1,2 літра просяць 38 тысяч даляраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Квадрацыклы для дзяцей і дарослых

Калі снегаходы для Беларусі рэч усё ж такі даволі рэдкая, то квадрацыклы з'яўляюцца адносна папулярнай тэхнікай. Па ўсёй краіне прадаецца больш за 500 адзінак такой тэхнікі. Немалая частка з іх — дзіцячыя. 

Цэны на дзіцячыя «квадрыкі» стартуюць з адзнакі ў 605 даляраў. Столькі каштуе новы квадрацыкл кітайскай вытворчасці з рухавіком 49 см³. Прадаўцы такой тэхнікі пазначаюць, што транспарт прызначаны для дзяцей ад трох год. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Дзіцячыя квадрацыклы на электрацязе прадаюць па цэнах ад 800 даляраў. Максімальная хуткасць дзіцячага электраквадрацыкла складае 25 км/г. Такі квадрацыкл можа вытрымаць чалавека вагой да 60 кілаграм.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Квадрацыклы для дзяцей ва ўзросте ад 10 гадоў каштуюць у раёне 1000 даляраў. 

Самыя танныя «квадрыкі» для дарослых прадаюць па цэнах ад 1150 даляраў, але гэта цэны на патрыманыя варыянты. 

Квадрацыкл за 1150$. Фота: av.by

Адзін з такіх прадаюць у Бабруйску. Столькі просяць за кітайскі квадрацыкл Hors 35 ATV 2016 года выпуску. Аб'ём рухавіка 125 см³. Максімальная хуткасць — 60 км/г. Тэхніка гатова вытрымаць кіроўцу вагой да 150 кг, пазначана ў апісанні. 

Самы ж дарагі квадрацыкл, з выстаўленых на продаж у Беларусі, каштуе 33 000 даляраў. Столькі просяць за новы BRP Renegade XMR 1000R.

Квадрацыкл за 33 000$. Фота: av.by

Квадрацыкл мае поўны прывад, аб'ём рухавіка 1 літр. Знаходзіцца ён у Оршы. Прадавец адзначае, што тэхніка размытнена і афіцыйна ўвезена ў Беларусь з Еўропы. Магчымы невялікі торг. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Чытайце таксама: 

Культурныя суседзі і дыван на сцяне. Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя танныя кватэры ў сталіцы?

Каментары

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →