Культура33

З рыцарамі, старастам і князем Альгердам. На Юравай гары ў Крэве адкрылі вежу-дазорцу

Па мястэчку ў суботу шпацыравалі рыцары часоў Вялікага Княства Літоўскага, наваколле напаўняла музыка Сярэднявечча і гукі дуды, рамеснікі ў замку прапаноўвалі свой тавар, а дзятва забаўлялася са старадаўнімі гульнямі, піша «Рэгіянальная газета».

— Ад імя свайго гаспадара, вялікага князя Альгерда, я, стараста Крэўскі, хачу сказаць з вышыні не толькі Юравай гары, а з вышыні гісторыі і часу: гэтая вежа пабудаваная апантанымі людзьмі, якія любяць сваю гісторыю. І гэтая гісторыя на нашых вачах сёння паўстае з попелу, — неслася прамова над старажытным Крэвам.

У суботу тут, у старажытным Крэве, адчынілі турыстычны аб’ект — вежу-дазорцу на Юравай гары. Нягледзячы на ветранае лістападаўскае надвор’е, да імпрэзы далучыліся мясцовыя жыхары, а таксама госці з Мінска, Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні. 

Капішча? Капліца? Вежа?

— Юрава гара — гэта ўнікальны аб’ект, — расказаў «Рэгіянальнай газеце» архітэктар Андрэй Шулаеў. — Тут ёсць рэдкія расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу, — сукуленты. Ёсць шмат паданняў, звязаных з гэтай гарой. Тут спалучаюцца нематэрыяльная спадчына і прыродная. А ў той жа час афіцыйнага ахоўнага статусу ў гары няма. У Міністэрстве культуры нам некалі сказалі: «Калі няма культурнага слою, значыць, няма ахоўнага статусу». 

Таму ў 2011 годзе мы — фонд «Крэўскі замак» — разам з Акадэміяй навук правялі тут шурфаванне. Хацелі знайсці які-небудзь культурны слой, а знайшлі падмурак. Атрымалася, што тут была пабудова. Артэфакты, знойдзеныя побач з падмуркам, — такія ж, якія знаходзілі на Крэўскім замку. Значыць, мы можам датаваць гэтыя падмуркі 14-15 стагоддзямі. Падмурак быў памерам прыкладна 4,2 на 4,2. Пачалі думаць, што ж гэта магло быць: паганскае капішча, хрысціянская капліца, аглядальная вежа пры замку? Спыніліся на вежы. Вежавая сігнальная сістэма была распаўсюджаная, верагодна, яшчэ да Вялікага Княства Літоўскага. Хутчэй за ўсё, у Крэве мы маем пацверджанне адной такой вежы. Яна была патрэбная замку, што стаяў у нізіне. Вось мясцовыя майстры і зрабілі такі муляж вежы. Наверсе плануем павесіць тое, што ў грэкаў называецца «семантрон» — жалезны дыск, па якім білі малатком, каб падаць сігнал. 

Вежа, што бачыла ворагаў здалёк

Вядучыя адзначылі, што наўрад ці ў Беларусі знойдзецца чалавек, які не ведае пра Крэва — месца былой крывіцкай славы. Звярнулі ўвагу і на тое, што турысты не забываюць Крэва. А ў доказ слоў вядучых, загукаў з вышыні Крэўскі стараста:

— Гэтыя мясціны, гэтая слаўная зямля будзе жыць яшчэ доўга. Яна жыла доўга і будзе жыць вечна. Слава гэтай зямлі! Слава людзям, якія памятаюць і ведаюць сваю гісторыю. Спрэчкі мы пакінем навукоўцам. Няхай хтосьці думае, што тут было капішча. Няхай хтосьці думае, што тут была хрысціянская святыня ці вежа. Але сёння тут, на гэтай зямлі, стаіць дазорная вежа, якая адрадзілася і стагоддзі дапамагала Крэўскаму замку, бачыла ворагаў здалёк. Дапамагала замку ажываць, а нашай зямлі ўставаць з попелу кожны раз.

Каардынатар праекта, дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, арганізатар імпрэзы Алена Бобіна падзялілася з прысутнымі, што працаваць з камандай прафесіяналаў, якая стварала вежу, было пачэсна і прыемна. Акрамя архітэктара Андрэя Шулаева, Алена адзначыла навукоўца Алега Дзярновіча, кіраўніка брыгады будаўнікоў Дзмітрыя Пахомава, каваля Яўгена Сліжа, сябра музея і замка Андрэя Кацько і, вядома, спонсара праекта кіраўніка кампаніі «Фомар» Вячаслава Бруйка. А той у сваім выступленні коратка адзначыў:

— Ідэя была мая. Фінансаванне таксама — нашай кампаніі. Але ідэя і фінансаванне — гэта толькі палова справы. Вялікі дзякуй камандзе. Мы зрабілі гэта!

Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітры Марозаў падзяліўся, што зацікавіўся знойдзеным на гары падмуркам, але не думаў, што так хутка тут паўстане новы турыстычны аб’ект. А яшчэ ён назваў Крэва, Баруны і Гальшаны адным з найбольш цікавых у гістарычным сэнсе рэгіёнаў Беларусі. 

Пасля афіцыйнай часткі ўсё той жа Крэўскі стараста запрасіў ахвотных падняцца на вежу, а пасля — прайсці ў Крэўскі замак. Тут можна было падзівіцца на рыцарскія баі і пабачыць… князя Альгерда.

Каментары3

  • хх
    06.11.2022
    добрая навіна

    але хай бы рыцары засталіся толькі ў гульнях і т.п.
    не вайне.
  • ВВіктар
    06.11.2022
    Навошта хунце гісторыя не пра Леніна? Рыцарства зараз павесіла б на бярозах увесь выканкамаўскі актыў і астатніх качанавыз і лукашэнак.
  • Valadzimir
    06.11.2022
    Гы-гы. Падчас гэтага мерапрыемства белоруссы вельмі красамоўна засьведчылі, як яны ведаюць гісторыю гэтага краю, якую яны з гонарам там называлі "сваёй". 
    У сваёй прамове "стараста Крэўскі" чамусьці, як і на рэкламным плакаце мерапрыемства, не сказаў, згадваючы "свайго гаспадара", што ён не абстрактны "вялікі князь", а "вялікі князь літоўскі".
    Але гэта, напэўна, можна арганізатарам мерапрыемства дараваць у параўнаньні з тым, як яны ганебна лажануліся з самім "старастай". У Энцыклапедыі "Вялікае Княства Літоўскае" паведамляецца: "Стараста - у ВКЛ у 16-18 ст. службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай (паветам), намеснік вялікага князя (караля)". А Альгерд быў Вялікім князем у 1345-1377 гадах,  гэта значыцца старасты ў ВКЛ зьявіліся на два стагоддзі пазьней  за вялікакняжаньне Альгерда.
    Ну і вядучыя сказалі, што Крэва - "месца былой крывіцкай славы". Як бачна, яны не ведаюць, што Крэва нават НЕ ўваходзіць у арэал сталага расьсяленьня крывічоў! Энцыклапедыя "Археалогія і нумізматыка Беларусі" паведамляе, што "У першыню Крэва згадваецца ў нямецкіх хроніках 13 ст. як сталіца Нальшчанскай зямлі - раннедзяржаўнага ўтварэння балцкага племя нальшаў". А зьдзіўленым жывебелорусскім патрыётам, як такое можа быць, раю зазірнуць у кнігу Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь". У ёй яны зноўдуць поўны і цікавы адказ на старонках 28-36. У прыватнасьці:
    "У пачатку 20-х гадоў нашага стагоддзя К.Буга і А.Спіцын выказалі думку аб заходнім паходжанні крывічоў: першы - з Польшчы, другі - з Германіі... Рух славенаў і рух крывічоў добра паказвае тапаніміка. Найперш звернем увагу на наяўнасць крывіцкіх тапонімаў у палабскіх вёсках, што ўпамінаюцца ў граматах каля 1160 і 1320 гг. А некаторыя крывіцкія назвы існавалі яшчэ ў XIX ст. Трэба звярнуць увагу і на тое, што на польскіх землях таксама рассыпана нямала крывіцкіх тапонімаў... У цэлым прыведзеныя тапонімы могуць пацвярджаць думку аб прыходзе гэтага племя праз Нёманска-Бугаўскае міжрэчча... Вялікая канцэнтрацыя крывіцкіх тапонімаў у Верхнім Панямонні дае пэўную падставу меркаваць, што менавіта тут, на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, і было першае сталае прыстанішча крэваў-крывічоў". 
    Гэта значыцца ўсё племя крэваў рушыла далей на ўсход-паўночны ўсход, стаўшы там "крывічамі", а адносна невялікая група засталася, асела тут і з часам зьмяшалася з мясцовымі "балтамі" нальшамі, але захавала імя сваіх продкаў у назве паселішча, потым горада, Крэва.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →