Грамадства

Журналіст Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля амаль месяца на Акрэсціна

13 кастрычніка ў колішняга палітычнага аглядальніка тэлеканала АНТ, экс-кіраўніка «прэзідэнцкага пула» журналістаў заканчваліся тэрміны адміністрацыйных пакаранняў — спачатку 15 сутак нібыта за «дробнае хуліганства», а затым яшчэ 13 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак дома яго родныя зноў не дачакаліся, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пакуль судовага рашэння адносна далейшага лёсу журналіста няма. Як і папярэдні раз, сёння спачатку яго даставілі ў Фрунзенскае РУУС Мінска, а пасля вярнулі назад на Акрэсціна.

Першапачаткова Дзмітрый Семчанка затрымалі 15 верасня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўнагадовага сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — праўда, ужо з новай фармулёўкай «за хуліганства». Такое рашэнне 16 верасня прыняла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк.

У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі —— 30 верасня ў Фрунзенскім РУУС склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў фігуранту пакаранне тэрмінам 13 сутак адміністрацыйнага арышту — гэтым разам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

29 верасня ў кампанію «Белагра», дзе Дзмітрый Семчанка працаваў прэс-сакратаром пасля сыходу з дзяржаўнай службы, прыйшлі сілавікі, арыштавалі два дзясяткі спецыялістаў з ліку кіраўніцтва і супрацоўнікаў. А неўзабаве завялі крымінальныя і адміністрацыйныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і падпіскі на «дэструктыўныя» інтэрнэт-рэсурсы.

Але з «Белагра» справа прэс-сакратара нібыта не звязаная.

Як стала вядома службе маніторынгу БАЖ, Дзмітрыю Семчанку інкрымінавалі адразу два асобныя «экстрэмісцкія» эпізоды за допісаў у сацсетках. Такім чынам, за адзін з іх свае 13 сутак ён ужо адседзеў, адпаведна, засталося дачакацца, што будзе за другі.

Каментары

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай2

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

«Ведаем мы вашы інтэрнэты». Актывіст паставіў на польска-беларускай мяжы плакат з інфармацыяй аб рэпрэсіях у Беларусі4

Лукашэнка хоча, каб беларусы будавалі жыллё ў неперспектыўных вёсках9

Расійскія хакеры гадамі сачылі за Грузіяй — Bloomberg

Лукашэнка зноў патрабуе прывесці ў парадак дарогі ў раённых цэнтрах1

Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады7

Патрыятызм і ветлівасць у сацсетках. Якія пункты з'явяцца ў правілах для беларускіх школьнікаў і бацькоў3

Мінчук пазычыў грошы тром людзям пад працэнты — падатковая палічыла гэта незаконным прадпрымальніцтвам

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай2

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Галоўнае
Усе навіны →