Вайна

Украінцы ўвайшлі ў Баравую

Украінскія войскі працягваюць прасоўванне на левым беразе ракі Аскол.

Украінскі вайсковец з трафейным расійскім грузавіком з літарай V. Фота: сацсеткі

Інфармацыя пра ўкраінскіх вайскоўцаў у населеных пунктах Баравая і Шыйкоўка на левым беразе Аскола з'явілася ў мясцовых чатах і расійскіх франтавых блогераў 3 кастрычніка. Афіцыйна ўкраінскае камандаванне пацвярджае вызваленне тых ці іншых населеных пунктаў пасля працяглага кантролю над імі.

Акрамя таго, расійскія франтавыя блогеры пішуць пра з'яўленне ўкраінскіх разведгруп у Пясчаным і Чырвонапапоўцы — населеных пунктах на дарозе Сватава — Крамянная.

Крытычным некаторыя расійскія блогеры называюць становішча ў раёне Крамянной на Данбасе.

Пакуль ішла зачыстка вызваленага Лімана, перадавыя ўкраінскія войскі замацаваліся ў Торскім, Цёрнах і занялі ваколіцы Крамянной — горада, размешчанага за 35 кіламетраў на ўсход ад Лімана. Расійскія войскі спрабуюць выстраіць лінію абароны па лініі Крамянная — Сватава, але, мяркуючы па тоне расійскіх блогераў, яны не надта разлічваюць на поспех.

«Зараз праціўнік, хутчэй за ўсё, засяродзіць свае намаганні на пераразанні камунікацый па трасе з Крамянной у Сватава з далейшым прасоўваннем на поўнач. ДРГ праціўніка ўжо выходзяць на гэтую дарогу», — піша расійскі прапагандыст WarGonzo.

«Паўстае пытанне аб утрыманні Крамянной — аднаго з ключавых пунктаў, якія забяспечваюць паўночны фланг абароны Лісічанска. Крамянную здаваць нельга ні ў якім разе», — заклікае палкоўнік Гіркін.

Крамянная — горад, у якім да вайны жыло 18 тысяч чалавек. Ëн стаіць на левым беразе Северскага Данца адразу над далінай ракі. Ад яго 30 км да Лісічанска. Крамянную расіяне занялі 18 красавіка.

Нагадаем, што 1 кастрычніка расійскае Мінабароны прызнала страту Лімана. «У сувязі са стварэннем пагрозы акружэння саюзныя войскі былі адведзеныя з населенага пункта Чырвоны Ліман на больш выгадныя рубяжы», — гаворыцца ў заяве Масквы.

Паўночней украінцы стварылі шматлікія плацдармы на левым беразе ракі Аскол і наступаюць ад Лазавой, Купянска ды Двурэчнай.

Сватава — райцэнтр на поўначы Луганскай вобласці, да вайны ў ім жыло 16 тысяч чалавек. Расійскія войскі акупавалі горад 6 сакавіка, на 11-ы дзень вайны.

Вызваленне Сватава мела б як стратэгічныя, так і маральныя наступствы. Гэта быў бы першы вызвалены райцэнтр Луганскай вобласці, якая на сёння амаль цалкам кантралюецца расійскімі войскамі.

Чытайце таксама: Неймаверны прарыў украінскай арміі ўздоўж Дняпра. Расійская абарона пад Херсонам можа абрынуцца

Каментары

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў2

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel19

Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая1

Bild паведаміў, што Зяленскі дапускае спыненне агню — у офісе прэзідэнта Украіны гэта назвалі фэйкам5

«На мяжы жыцця». Хлопец залез у бярлог мядзведзя і выжыў8

Камандзір «Ахмата» Алаўдзінаў адмовіўся вызваляць з палону чачэнцаў12

Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў2

У Нацыянальным мастацкім музеі экспануюцца ўнікальныя веткаўскія іконы. Паглядзіце на іх2

«Дзеяслоў» закрылі — з'явіўся «Апостраф». Як нарадзіўся новы літаратурны альманах7

Вучоныя расказваюць, як простая змена ў рацыёне харчавання можа палепшыць стан скуры і імунітэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў2

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

Галоўнае
Усе навіны →