Вайна1010

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў

Такімі данымі падзяліўся намеснік старшыні праўлення расійскага банка Станіслаў Кузняцоў.

Станіслаў Кузняцоў. Скрыншот відэа

З пачатку года тэлефонныя ашуканцы выманілі ў расіян 250 мільярдаў расійскіх рублёў — гэта 2,8 мільярда даляраў. Такія дадзеныя мае расійскі Сбербанк.

Да канца года, лічыць Кузняцоў, гэтая сума можа дасягнуць 300 мільярдаў рублёў, то бок 3,3 мільярда даляраў.

Топ-менеджар у эфіры расійскага ТБ прывёў свае звесткі пра тое, як размяркоўваюцца гэтыя грошы. На яго думку, большасць сродкаў ідзе ва Украіну.

«Пераважная большасць гэтых грошай ідзе ў тыя самыя кол-цэнтры. Каля 20% гэтых сродкаў ідзе на заработную плату тым, хто тэлефануе, яшчэ каля 20% — гэта чысты прыбытак уласніка, гаспадара кол-цэнтра. Яшчэ 15-20% ідзе на так званую «крыну», мясцовай паліцыі, розным бандытам, якія іх ахоўваюць. Не менш за 40% ідзе на фінансаванне УСУ », — лічыць Кузняцоў.

Калі верыць топ-менеджару Сбербанка, расіяне маглі перавесці ўкраінскай арміі 1,1 мільярда даляраў.

На чые даныя абапіраецца Кузняцоў у сваім аналізе, ён не паведаміў.

Каментары10

  • Дзякуй
    15.09.2024
    ВСУ, Сапраўднае ВСУ ліквідуе расійскіх акупантапў на гэтыя грошы, а пуцінцы тыпа цябе воюць ад гэтага. Перасылайце яшчэ грошай, дуракоў без мазгоў ў Расіі шмат.
  • Лол
    15.09.2024
    Чарговая расейская мулька пра кепскіх украінцаў. Даўно вядома, што абсалютная большасць тэлефонных махляроў у Расеі працуюць з самой Расеі. Кол цэнтры размяшчаюцца ў зонах, іх крышуюць ФСБ і мясцовае начальства. Пра гэта існуе шмат раследванняў. Ці працуюць украінскія кол цэнтры на Расею ? Працуюць, але не так маштабна як нам гэта выкладае калега Бабарыкі.
  • ВСУ
    15.09.2024
    Ну пацікаўцеся хораша нашай мульцізадачнасьцю.

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі4

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі4

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →