Грамадства22

Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў

Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у краіне расце колькасць доўгажыхароў.

Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў, расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол, паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў, у краіне расце колькасць доўгажыхароў. Па апошніх звестках, узросту больш за 100 гадоў дасягнулі звыш 600 чалавек. Цягам апошніх дзесяці гадоў іх колькасць складала каля 400. У 2023 годзе было каля 500 доўгажыхароў.

Мікалай Арол удакладніў, што з ліку ўсіх доўгажыхароў тром жыхарам Беларусі больш за 110 гадоў.

Усе людзі гэтага дастойнага ўзросту знаходзяцца на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Іх віншуюць з днём нараджэння і іншымі святамі.

Датычна гендэрнага складу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дадаў, што 66% людзей старэйшых за 65 гадоў — жанчыны. Гэта значыць, на дзвюх жанчын гэтага ўзросту прыпадае адзін мужчына.

Каментары2

  • Ёсік
    15.09.2024
    А хто пацьвердзіць іхныя 110 гадоў? Мая бабуля таксама нарадзілася на бедную куцьцю, ці то 24 сьнежня 1918, ці 6 студзеня 1919, але апасьля вайны запісалі сьнежнем.
  • кісё
    15.09.2024
    Ёсік, мая маці нарадзілася пасля другой вайны (1952г.) але таксама запісалі іншым месяцам з розніцай у 3 дні. любіць казаць - вось, нарадзілася ў маі, таму ўсё жыццё маюся. смяюся - дык табе ж наадварот карму падправілі. радуйся) запісалі чэрвенем

    і сярод ейных сябровак і знаймых таксама былі такія выпадкі

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →