Кіно

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Гістарычны серыял «Сёгун» прызнаны найлепшай драмай. Хіраюкі Санада і Ана Саваі, якія сыгралі ў ім ключавых персанажаў, сталі першымі японскімі акцёрамі, якія атрымалі «Эмі» за галоўную ролю ў драме.

Ана Саваі і Хіраюкі Санада. Фота: Jae C. Hong / AP

76-я цырымонія ўручэння прэміі «Эмі» адбылася ў нядзелю ў Лос-Анджэлесе. У лік яе намінантаў трапілі серыялы, тэлефільмы і тэлешоу, якія выйшлі ў эфір ці на анлайн-платформах у перыяд з 1 чэрвеня 2023 года па 31 мая 2024 года, піша Deutsche Welle.

«Сёгун», які прэтэндаваў на 25 статуэтак, атрымаў перамогу ў большасці галоўных намінацый і быў прызнаны найлепшым драматычным серыялам. Адзін з яго эпізодаў прынёс узнагароду за найлепшую рэжысуру Фрэдэрыку Туа, а Хіраюкі Санада і Ана Саваі сталі першымі акцёрамі з Японіі, якія атрымалі «Эмі» за галоўную ролю ў драме.

Пераможцам намінацыі «Найлепшы акцёр камедыйнага серыяла» быў прызнаны Джэрэмі Ален Уайт за ролю кулінарнага генія Кармэна Берзата ў серыяле «Мядзведзь».

Званне найлепшай актрысы камедыйнага серыяла атрымала Джын Смарт за ролю Дэбары Вэнс у серыяле «Хітрасці», які быў адзначаны Амерыканскай тэлевізійнай акадэміяй як найлепшы камедыйны серыял.

Найлепшым акцёрам другога плана ў камедыйным серыяле стаў Эбан Мос-Бакрак з «Мядзведзя», лепшай актрысай у той жа намінацыі — яго калега па праекце Ліза Калон-Заяс.

Найлепшым акцёрам другога плана ў драматычным серыяле прызналі Білі Крудапа («Ранішняе шоу»), а найлепшай актрысай другога плана — Элізабэт Дэбікі («Карона»).

Прэмію за рэжысуру камедыйнага серыяла атрымаў Крыстафер Сторэр, які зняў эпізод «Рыбы» ў «Мядзведзі».

За працу над драматычным серыялам той жа ўзнагароды ўдастоіўся Фрэдэрык Э.О. Той за серыю «Барвовае неба» ў «Сёгуне».

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →