Культура22

У Нацыянальным мастацкім музеі экспануюцца ўнікальныя веткаўскія іконы. Паглядзіце на іх

Даматканыя палотны, узорыстыя шалі, куфры і прадметы побыту — выстаўка раскрывае асаблівасці жыцця стараверскага краю.

Выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі. Фота: фэйсбук Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава

Выстаўка пад назвай «Іконы Веткі. Спас Нерукатворны» стала вынікам шматгадовых высілкаў супрацоўнікаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава, іх збіральніцкага, экспедыцыйнага, рэстаўрацыйнага, навукова-даследчага і мастацкага досведу вывучэння вобраза.

Даследаванні, якія пачаліся яшчэ ў 1979 годзе падчас паездак з заснавальнікам музея Шкляравым, паспяхова працягваюцца і праз сорак гадоў.

У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 ікон, металічныя і шытыя бісерам аклады, творы меднага мастацкага ліцця, прорысі на паперы, рукапісныя кнігі, ручнікі. Канцэпцыю выставачнага праекта складаюць і раскрываюць яе дадатковыя сэнсы даматканыя палотны, узорыстыя шалі, куфры і іншыя прадметы побыту стараабраднікаў.

Веткаўскі край адметна і шматгранна распрацоўвае тэму выявы Спаса Нерукатворнага, гэтага «першага абраза» і «першага партрэта Хрыста». У маляўнічым увасабленні «Спаса Нерукатворнага» закладзена і таямніца «вапнага ўстраення», гэта значыць прынцыпаў каларыту старажытнага жывапісу.

Стрыжнем выставачнай прасторы выступае выява «Шлях мастака Ананіі», пэндзлю якога належала першая выява Збавіцеля.

На прыкладзе сакральных твораў музея выяўляецца спадчына наўгародскіх і пскоўскіх, яраслаўскіх і маскоўскіх традыцый у веткаўскай школе іканапісу.

Выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі. Фота: фэйсбук Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава

Адлюстравана ў экспазіцыі і гісторыя ўнікальнай іканаграфіі з «платам Веранікі» і прынцыпы музыкі барока ў веткаўскай кампазіцыі «Паходжанне вобраза».

Аўтарам канцэпцыі выступіла намесніца дырэктара Веткаўскага музея мастацтвазнаўца Галіна Нячаева, а куратаркай стала загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Алена Карпенка.

Па задуме аўтараў, экспазіцыя адлюстроўвае містыку старажытнага вобраза і яго домабудаўнічую ролю, ідэю зямнога ўвасаблення, «сыходжання раю», аж да шытай «рызы» на абраз, шаўковай шалі і размаляванага куфра сялянскага жылля.

Адкрыццё выстаўкі. Фота: тэлеграм-канал «Ваш Художественный»

Выстаўка адкрылася 5 верасня 2024 года культурна-асветніцкім мерапрыемствам з удзелам супрацоўнікаў Веткаўскага музея. Яна будзе працаваць да 27 кастрычніка 2024 года. 

Каментары2

  • Бюджэтнікі Няробы
    15.09.2024
    Наведайце нашае кубло
  • Гамяльчук
    15.09.2024
    Г. Нячаева вельмі любіць "спадчыну наўгародскіх і пскоўскіх, яраслаўскіх і маскоўскіх традыцый", да нашага часу не вывучыла мову народу, які на сваю галаве прыгалубіў усе тыя "традыцыі".

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →