У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам
Любоўныя прыгоды не спадабалася адной з мясцовых жыхарак, якая паведаміла аб усім у міліцыю.
Жанчына расказала міліцыянерам з Бараўлянскага аддзела, што пара займаецца каханнем непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС. Але ці былі там дзеці ў той момант — не ўдакладняецца.
Міліцыя знайшла ў скверы 37-гадовую жанчыну і 24-гадовага мужчыну. Як высветлілася, пара пазнаёмілася крыху раней у той жа дзень і, выпіўшы, вырашыла аддацца страсці ў бліжэйшым скверы.
У дачыненні да пары распачата крымінальная справа за хуліганства.
Каментары