Навука і тэхналогіі66

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»

Кампанія Apple запускае функцыю Activation Lock, якая заблакуе прылады, калі ў іх пры рамонце выкарыстоўваліся крадзеныя дэталі.

Фота: Наша Ніва

Яна пачне працаваць разам з рэлізам iOS 18, паведамляе партал 9to5Mac.

Па словах кампаніі, для таго, каб зняць блакіроўку, трэба будзе ўвесці пароль ад Apple ID уладальніка крадзенага тэлефона. Гэтыя змены датычацца акумулятараў, модуляў камер і дысплеяў. Такім чынам у Apple маюць намер пакласці канец рынку крадзеных iPhone.

З улікам таго, што такія запчасткі звычайна ставяць без ведама кліента, ды і сам сэрвіс часта не ў курсе, адкуль прыйшлі дэталі, спецыялісты рэкамендуюць не абнаўляцца да iOS 18, калі ваш тэлефон быў у неафіцыйным сэрвісе. Інакш ёсць рызыка, што ваш айфон ператворыцца ў «цагліну».

Паводле крыніцы, блакіроўка дэталяў ад скрадзеных iPhone будзе працаваць толькі з тэлефонамі, якія абнавіліся да iOS 18. Нагадаем, гэтую версію аперацыйнай сістэмы падтрымліваюць iPhone XR/XS і навейшы. Пры гэтым, як адзначае 9to5Mac, гэтае новаўвядзенне не распаўсюджваецца на iPad.

Рэліз iOS 18 запланаваны ўжо на 16 верасня. Яе называюць адным з самых маштабных абнаўленняў праграмнага забеспячэння для iPhone за апошнія гады, якое дадасць шырокія магчымасці кастамізацыі, як на Android, а таксама падтрымку нейрасеткавых фішак Apple Intelligence для iPhone 15 Pro і вышэй, але ўжо к канцу 2024 года.

Самі iPhone 16 паступяць у продаж 20 верасня. Кардынальна прылады не змяніліся, але Pro-мадэлі рэкордна выраслі ў памерах, кнопка Action Button цяпер ёсць не толькі ў «прошак», а ва ўсёй лінейцы, а скорасць зарадкі па провадзе павялічылася да 45 Вт.

Разам з тым журналісты адзначаюць, што на момант выхаду 20 верасня iPhone 16 будуць «сырымі». Уся справа ў тым, што многія крутыя функцыі, якія паказалі на прэзентацыі, з'явяцца праз абнаўленні iOS да канца года.

Каментары6

  • CV
    15.09.2024
    Слава Андроіду!
  • Волат
    15.09.2024
    Якое слова цябе засмуціла? Провад не тое самае, што дрот, а хуткасць гэта функцыя скорасці.
  • Славік Андронаў
    15.09.2024
    CV, а я тут прычым?

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?11

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

Шчанюкоў забівалі камянямі: жудасная гісторыя на Салігоршчыне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?11

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →