Кіраўнік ЦВК паабяцаў сюрпрызы для выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта
А наогул краіна перайшла ў актыўную фазу падрыхтоўкі да электаральнай кампаніі, заявілі ў выбаркаме.
«Мы завяршаем распрацоўку візуальнай канцэпцыі выбарчай кампаніі, якую таксама зацвердзім афіцыйна», — сказаў Карпенка ў эфіры тэлеканала СТБ.
Ён таксама адзначыў, што для некаторых выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання будзе сюрпрыз.
«Магу сказаць і пра тое, што сюрпрыз будзе чакаць і нашых маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню будуць галасаваць», — дапоўніў спікер. Пры гэтым не ўдакладніў, у чым менавіта ён будзе заключацца.
Выбары прэзідэнта ў 2025 годзе павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня. «Белпол» са спасылкай на свае крыніцы паведамляў, што выбары адбудуцца ў апошнюю нядзелю зімы — 23 лютага 2025 года.
-
У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка
-
«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар
-
Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду
Каментары