Навука і тэхналогіі22

Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее

З дзяцінства мы гуляем з наборамі шасцігранных кубікаў, ад «Манаполіі» да нардаў, бо кубікі — гэта выдатны спосаб дадаць у гульню троху выпадковасці. Але ў нашай задачы выпадковасцяў няма, яна рашаецца з высокай дакладнасцю з дапамогай матэматыкі за першыя класы школы.

Адна з асноўных механік гульняў з кубікамі — гэта калі вы кідаеце два кубікі і складаеце рэзультат, або кідаеце адразу шмат, каб атрымаць нейкую камбінацыю. Але некаторыя гульні існуюць на мяжы, піша «Папулярная Механіка».

Уявіце, што вы гуляеце ў гульню, у якой вы можаце аднойчы кінуць два кубікі. У гэтай гульні вам трэба атрымаць нейкі рэзультат k і вы выйгралі, калі сума двух вашых касцей роўная k або калі адна з касцей паказвае k (на выяве — прыклад, калі k роўнае чатыром і ў абодвух выпадках вы б перамаглі).

Правілы гульні. Фота: popularmechanics.com

У гэтай гульні, улічваючы адзін кідок двух касцей, якая імавернасць таго, што вы выкінеце пяць? А якая імавернасць выйграць у гэтай гульні, калі вам трэба атрымаць восем?

Падказка: існуе мноства ўраўненняў, якія можна выкарыстоўваць для вырашэння гэтай задачы, але прасцей за ўсё візуалізаваць адказ, узяўшы два кубіка. Адказ — ніжэй, але спачатку паспрабуйце рашыць задачу самі.

Імавернасць у гульні ў косці займае матэматыкаў з 1600-х гадоў, калі азартныя гульцы, такія як Жэвалье дэ Мер, упершыню пачалі гуляць у косці на грошы. Як толькі мы спрабуем вымераць імавернасць для больш, чым адной кінутай аднойчы косці, матэматыка імавернасцяў проста ламае мозг.

На шчасце для ўсіх нас, задачу з двума ігральнымі косткамі можна прадставіць у двух вымярэннях. То бок, замест таго, каб вучыць складаныя ўраўненні, мы можам стварыць просты графік, які пакажа ўсе магчымыя варыянты кідка двух шасцігранных кубікаў. Каб спрасціць задачу, уявіце, што дзве ігральныя косці рознага колеру: сіняя і аранжавая.

Фота: popularmechanics.com

Пры двух колерах мы бачым, што «сіні-4 і аранжавы-3» — гэта розныя вынікі, чым «аранжавы-4 і сіні-3», хоць іх было б немагчыма адрозніць, калі б косці былі аднаго колеру!

Матэматыка кажа, што імавернасць таго, што падзея адбудзецца, роўная ліку спосабаў, якімі гэта падзея можа адбыцца, дзеленая на лік усіх магчымых падзеяў. Такім чынам, мы можам лёгка падлічыць колькасць зыходаў, якія ў суме даюць 8, і падзяліць на агульную колькасць зыходаў. І атрымаем 13.89 адсотка.

Фота: popularmechanics.com

Дзіўныя правілы гэтай гульні кажуць, што мы атрымліваем вынік пяць, калі альбо косткі разам складаюць пяць, альбо калі адна з костак паказвае пяць. Гэта дае нам агулам пятнаццаць правільных зыходаў і імавернасць 41.67 адсотка.

Фота: popularmechanics.com

Аказваецца, імавернасць выпадзення пяці у гэтай гульні ў тры разы вышэй, чым імавернасць выпадзення васьмі. Такія гульні часта мяняюць правілы, каб чалавеку было складаней запомніць усе шанцы, таму захаванне гэтай сеткі з 36 вынікаў робіць кожную гульню з двума косткамі значна прасцейшай.

БОНУС: УСКЛАДНІЦЕ САБЕ ЗАДАЧУ

Вы ўжо валодаеце асновамі тэорыі імавернасці? У сітуацыі, падобнай гэтай, кожны кубік, які мы дадаём, не толькі дадае больш варыяцый, але і яшчэ адно вымярэнне да праблемы. Ці здольныя вы рашыць гэтую задачу з трыма кубікамі?

Каментары2

  • 46
    10.08.2022
    я не люблю гуляць.
    казала ж
  • Ася
    10.08.2022
    Задача для 3 кубиков нечетко сформулирована.
    Надо набрать К на трех костях или на двух из трех?

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа ўвайсці ў новы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй17

З пачатку года ў Літву прыляцеў 351 метэазонд з Беларусі2

БелАЗ прадае кітайскі варыянт легендарных ботаў Timberland. Яны ў некалькі разоў таннейшыя за арыгінальныя!25

Беларускі брамнік «Віслы» даведаўся, што ў яго будзе хлопчык, у незвычайнай абстаноўцы ФОТА

У Мінску раніцай на гадзіну спыніліся трамваі

У Італіі беларуса затрымалі ва ўзламанай ім кватэры

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 7

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →