Памежная ахова Польшчы абвясціла пра завяршэнне будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю, паведамляе Reform.by.
Яго пачалі ўзводзіць 25 студзеня.
Працягласць плота на тэрыторыі Любельскага і Падляскага ваяводстваў складае 186,25 км. для яго спатрэбілася 49 тыс. тон сталі. Загарода мае вышыню ў 5,5 м, яна забяспечана калючым дротам. У ім абсталяваны некалькі дзясяткаў варот для пропуску буйных жывёл, а таксама тысячы «дзюрак» для дробных.
Плот пабудаваны Польшчай у адказ на рост міграцыйных патокаў з Беларусі. З лета мінулага года мігранты з краін Усходу і Афрыкі спрабуюць перайсці з Беларусі ў Польшчу. Загарода пабудавана на сухапутным участку беларуска-польскай мяжы. На астатняй працягласці яна праходзіць па рэках, якія ўскладняюць парушэнне мяжы. Трэба адзначыць, што загароду на мяжы таксама ўзводзіцца з літоўскага боку.
Беларускі бок выступаў супраць будаўніцтва плота, акцэнтавалася ўвага на тым, што ён праходзіць па Белавежскай пушчы і падзяляе ўнікальны рэліктавы лес, ствараючы пагрозу для жывёл.
Каментары