Грамадства

Культурна-забаўляльныя мерапрыемствы цяпер будуць арганізоўваць па рэестру

Выдадзеная пастанова Савета Міністраў, якая прадугледжвае фармаванне рэестра арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, паведамляе БелТА. Пастанова ўступае ў сілу з дня апублікавання.

Пастанова Савета Міністраў адносна рэестра прынятая 22 чэрвеня 2022 года пад нумарам 401. Складаць і весці рэестр, паводле яе, будзе Міністэрства культуры або ўпаўнаважаная ім юрыдычная асоба. Дэкларуецца, што інфармацыя ў рэестры павінна быць поўнай і дакладнай, адкрытай і даступнай для ўсіх.

У рэестры будуць размешчаныя звесткі аб арганізатарах з ліку ІП, юрыдычных асоб (акрамя дзяржорганаў, дзяржарганізацый і арганізацый, у статутных фондах якіх 50 працэнтаў і больш акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак), а таксама замежных або міжнародных арганізацый, у тым ліку якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.

Для ўключэння ў рэестр арганізатару трэба накіраваць заяву ў Міністэрства і шэраг дакументаў. Дакументы разгледзіць рэспубліканская экспертная камісія пры Мінкультуры.

Дэкларуецца, што камісія павінна ўлічваць мастацкі ўзровень культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, праведзеных арганізатарам. Але таксама яна «зверне асаблівую ўвагу на наяўнасць фактаў адмены мерапрыемстваў без уважлівых прычын, іх правядзення з парушэннем патрабаванняў Кодэкса аб культуры, іншых актаў заканадаўства, парушэння тэрмінаў выплаты грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета, яго нявыплаты або выплаты ў няпоўным памеры».

Арганізатары, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр, але не ўключаныя ў яго, не змогуць праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Гэтая норма не датычыцца мерапрыемстваў, пасведчанне на права арганізацыі і правядзення якіх на тэрыторыі Беларусі выдадзена да 1 жніўня 2022 года.

Не выпадае асабліва сумнявацца, што рэестр будзе выкарыстоўвацца перадусім для таго, каб нібыта на законных падставах звесці легальнае культурнае жыццё краіны да мерапрыемстваў, арганізаваных дзяржавай і афіліяванымі з ёй арганізацыямі.

Каментары

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →