Каханне і сэкс

«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»

Беларусы запісалі відэа-падкаст, дзе абмяркоўваюць сэксуальныя фантазіі. «Я пра гэта думаю, але не дзялюся з хлопцам».

Ілюстрацыйны здымак

«Рэчы, якія мне падаюцца прышпільнымі — ты займаешся сэксам, і на цябе нехта глядзіць. Часам ты ўяўляеш, што гэты незнаёмыя людзі, але часам мне ўяўляюцца мае сябры.

Звычайна гэта падчас сэксу ў галаву прыходзіць.

Я выразна ўсведамляю, што гэта выключна мае фантазіі. Я дакладна не хачу, каб нехта глядзеў на мяне не тое што падчас сэксу — я часам не люблю, калі мужчына заходзіць, нават калі я ў душы.

Я фантазірую, але не дзялюся гэтым з хлопцам. Напэўна, не бачу ў гэтым патрэбы. Мяне і так усё задавальняе.

Калі мне хочацца большай блізкасці з патрнёрам эмацыйнай, у мяне больш патрэба расказаць пра ўнутраныя перажыванні», — дзеліцца вядучая падкаста «Паўгадзіны кардыё» Аня.

Яна расказвае, як вырашыла ажыццявіць адну з фантазій — замест сэкс-цацак выкарыстаць фрукты.

«Я знайшла дзяўчыну, якая падзяляла гэту дзіўную думку. Мы падрыхтваліся — купілі прэзерватывы. Мы ж не ідыёты з гэтых дзіўных гісторый «адваліўся кавалак банана, што рабіць». Паспрабавалі, ну і… Нічога хвалюючага не было».

«Я спрабаваў ролевыя гульні. У мяне ні разу не атрымлівалася, кожны раз прабівала на смех і ў выніку гэта ператваралася ў вясёлы вечар», — расказвае іншы вядучы Максім.

«Паўгадзіны кардыё» — гэта падкаст пра адносіны і сэкс, дзе абмяркоўваюцца нават самыя нязручныя тэмы.

Каментары

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →