Вайна

«У мяне дзіцячая наіўная мара — разам з імі заехаць у горад Мінск». Байцоў батальёна Каліноўскага трэніруе 69-гадовы афіцэр

Мікалай Молакаў — найстарэйшы баец у батальёне Каліноўскага. Ён палкоўнік у адстаўцы, яго спецыяльнасць — вайсковая разведка, а прыйшоў дапамагаць абараняць Украіну ў якасці інструктара па выжыванні. Раней рыхтаваў разведчыкаў і спецназ. Хоць сам ён па паходжанні рускі, а грамадзянін Украіны, у беларускім батальёне адчувае сябе на сваім месцы.

Мікалай Молакаў. Скрыншот з відэа

Калі мужчына пасля пачатку вайны звярнуўся ў тэрабарону, яму адмовілі: «Вам жа вельмі шмат гадоў!» Узялі толькі на блокпост, ён прабыў там два дні і занудзіўся, зразумеў, што не ягонае. А вось у беларускім батальёне шматгадовую вывучку афіцэра ацанілі і запрасілі ў свае шэрагі, хоць і не адразу.

«Мы падпарадкоўваемся правілам УСУ, а гэта значыць, у батальён могуць ісці людзі з 18 да 60 гадоў. Але ў якасці выключэння мы ўзялі Мікалая, бо ў яго вялікі баявы досвед, ён удзельнічаў у Афганскай вайне, у вайне 2014 года, і яму ёсць што расказаць. Ён сапраўды якасна і добра трэніруе нашых байцоў. Калі ў кагосьці ёсць такі ж выдатны досвед, то ўзрост — не перашкода для ўступлення да нас», — патлумачылі Фонду салідарнасці BYSOL у прэс-службе батальёна Кастуся Каліноўскага.

«Я лічу сябе рускім, мама і тата — рускія. Але грамадскія фармацыі мяняюцца, прэзідэнты мяняюцца, а людзі застаюцца. Калі ты чалавек з характарам, з воляй, то ты ім і застаешся незалежна ад нацыі.

У гэтай вайне Украіна класна выглядае. Я задаволены, што я тут. Я шмат дзе пабываў у Расіі, але ў нас лепшае грамадства, дастатак і стан жыцця. Нянавісці да рускіх не адчуваю, хоць у баі ад мяне яны літасці не дачакаюцца. З палоннымі будзем размаўляць па-іншаму, не так як яны з нашымі салдатамі.

Так, я займаюся падрыхтоўкай батальёна Каліноўскага.

Самі беларусы мне падабаюцца. Чаму? Калі людзі прыходзяць па позве ваенкамата, хочаш-не хочаш, ісці трэба, інакш — турма. Іншая справа, калі людзі праз усе перашкоды, што ім ставіць рэжым Лукашэнкі, прабіраюцца сюды праз Польшчу, «гараць» (ідэяй). Яны ўсё церпяць, каб навучыцца правільна валодаць зброяй і прайсці падрыхтоўку. 

У мяне дзіцячая наіўная мара — разам з імі заехаць у горад Мінск, пад рэзідэнцыю Лукашэнкі.

Мне прыемна, што я апынуўся яшчэ карысным і краіне, і беларусам! Мой пазыўны «МММ»: гэта проста, бо гэта першыя літары маіх ініцыялаў на ўкраінскай мове», — расказаў афіцэр Youtube-каналу батальёна.

Чытайце таксама:

«Адпраўляем шлемы, аўтатранспарт». Андрэй Стрыжак расказаў, як BYSOL дапамагае Украіне, і пракаментаваў прэтэнзіі асобных добраахвотнікаў

«Спадзяюся, мяне прымуць у батальён Каліноўскага». 19-гадовы Ціхан Клюкач — пра катаванні палітвязняў і каханне, пранесенае праз краты

«Як вызвалім Украіну, пойдзем вызваляць Мінск». Wall Street Journal апублікаваў вялікі артыкул пра добраахвотнікаў ва Украіне

Каментары

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →