Грамадства

МУС: На Белчыгунцы здзейснена больш за 80 «тэрактаў»

За апошні час на інфраструтуру Беларускай чыгункі здзейснена больш за 80 тэрактаў, расказалі ў сюжэце на БТ, прысвечаным «актам тэрарызму і сабатажу» на чыгунцы.

Паведамляецца, што ход расследавання знаходзіцца на кантролі ў Лукашэнкі, а справы, у якіх бачыцца ўзаемасувязь, аб'ядноўваюцца ў адну вялікую справу.

Нагадаем, што за мінулы месяц было затрымана каля 40 чалавек па падазрэнні ў дыверсіях на чыгунцы. Учора МУС апублікавала кадры затрымання трох жыхароў Бабруйска, якія ўчынілі дыверсію 28 сакавіка ў Асіповіцкім раёне, і мужчыны, датычнага да дыверсіі ў Барысаўскім раёне.

Цэлы шэраг актаў сабатажу на чыгунцы Беларусі быў здзейснены на заклік супольнасці «Байпол», якая яднае афіцэраў — праціўнікаў дыктатуры, пасля таго як Расія з тэрыторыі Беларусі напала на Украіну. Па чыгунцы перавозяць расійскую вайсковую тэхніку, а таксама боепрыпасы, якія выкарыстоўваюцца для абстрэлаў украінскіх гарадоў і пазіцый украінскай арміі.

На некаторых перагонах былі спаленыя рэлейныя шафы, на іншых — замкнулі дротам рэйкі, тым самым вывелі з ладу сігналізацыю. Пад Стоўбцамі сям'я выцягнула на рэйкі бярвёны. Гэтыя акцыі запавольваюць рух цягнікоў на некаторы час, але не ўплываюць на бяспеку руху.

Беларускай чыгункай вязуць эшалон расійскай бранятэхнікі. Раён станцыі «Брэст-Паўднёвы»

Пасля гэтага стала вядома пра арышт у розных рэгіёнах Беларусі трох дзясяткаў чыгуначнікаў, звязаных з падполлем.

Акрамя таго, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ГУБАЗіК, структура Міністэрства ўнутраных спраў, якая выконвае функцыі палітычнай паліцыі, за апошнія тыдні арыштавала некалькі дзясяткаў людзей у Мазыры і раёне, у Светлагорску і раёне, у Баранавічах, Стоўбцах і ў Дзяржынску. Мэтай затрыманняў быў пошук людзей, якія рыхтавалі акты сабатажу на чыгунцы або перадавалі ў незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы інфармацыю аб перамяшчэнні расійскіх войскаў ці пусках ракет па Украіне.

Стала таксама вядома, што частку сілавікоў, якія займаліся падаўленнем руху за грамадзянскія правы, а таксама байцоў унутраных войскаў, перакінулі на ахову чыгункі. 

Ва Украіне весткі пра дыверсіі на беларускай чыгунцы грамадская думка прыняла з вялікай удзячнасцю.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, іх маштаб стаў вядомы пасля разгрому расійскіх войскаў пад Кіевам.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

Чытайце таксама:

Поўная карта дыверсій на беларускай чыгунцы

Што вядома пра хлопцаў, затрыманых са стралянінай за дыверсіі на чыгунцы?

«Па супрацоўніках працуе непасрэдна КДБ». Падрабязнасці затрыманняў на чыгунцы

Каментары

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку13

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Смажаная траска з гарбузом і брусельскай капустай — рэцэпт5

Экспарт Кітая рвануў уверх — там асцерагаюцца пагроз Трампа і новай гандлёвай вайны1

Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім47

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю2

Памёр літаратуразнаўца Іван Чарота5

Трамп пра Пуціна: Думаю, мы пагаворым5

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы2

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл6

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку13

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →