Усяго патроху

«Любімая жонка шалёнага дыктатара». Кабаеву просяць дэпартаваць са Швейцарыі. Але ці там яна, невядома

Петыцыя з заклікам выслаць са Швейцарыі знакамітую гімнастку Аліну Кабаеву набрала ўжо больш за 67 тысяч подпісаў.

Фота: AP

Ужо шмат гадоў існуюць чуткі пра таемны раман Уладзіміра Пуціна і былой славутай гімнасткі Аліны Кабаевай. Кажуць нават, што ў пары чацвёра дзяцей: 7-гадовыя дачкі-блізняты, што нарадзіліся ў Швейцарыі ў 2015 годзе, і двое сыноў. Афіцыйных пацверджанняў гэтаму няма.

У пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што Кабаева і яе меркаваныя агульныя з Пуціным дзеці зараз жывуць у Швейцарыі, у «вельмі бяспечным» доме.

Інтэрнэт не пакінуў гэта без увагі: на рэсурсе change.org выйшла петыцыя з патрабаваннем дэпартаваць Кабаеву з Швейцарыі. Зварот мае ўжо больш за 67 тысяч подпісаў.

У петыцыі, напісанай на англійскай, французскай і нямецкай мовах, 38-гадовую былую гімнастку называюць «любімай жонкай шалёнага дыктатара». Аўтары петыцыі параўноўваюць кіраўніка Расіі з Гітлерам і пішуць, што «час уз’яднаць Еву Браун з яе фюрэрам».

Анлайн-петыцыя, хутчэй за ўсё, юрыдычна не паўплывае на магчымасць дэпартацыі Кабаевай. Больш цікава, ці знаходзіцца насамрэч былая гімнастка ў Швейцарыі. Мясцовая паліцыя сцвярджае, што няма ніякіх доказаў прысутнасці Кабаевай у гэтай краіне.

Калі гімнастка ўсё-ткі знаходзіцца ў Швейцарыі, яна можа быць дэпартаваная, калі будзе прызнана, што яна знаходзіцца ў краіне незаконна, нясе пагрозу бяспецы або здзейсніла крымінальнае злачынства.

Шмат што будзе залежаць ад грамадзянства Кабаевай. Па некаторых крыніцах, яна мае швейцарскі пашпарт. Швейцарыя сапраўды можа высылаць уласных грамадзян, але на практыцы робіць гэта рэдка.

Тым часам за апошнія суткі з’явілася яшчэ адна петыцыя, прысвечаная Аліне Кабаевай. Аўтары новага звароту прапануюць забраць у яе ўсе алімпійскія медалі і тытулы за яе меркаваную ролю ў падтрымцы Пуціна. Размова ідзе пра бронзу Алімпіяды-2000 і золата Гульняў 2004 года.

 «Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне

Спявачка Вера Брэжнева з'ехала з Расіі і дапамагае ўкраінскім бежанцам у Польшчы

Каментары

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?13

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

Былая аўстрыйская міністарка, што танчыла з Пуціным, пераехала ў новы дом пад Разанню з катамі, курамі і качкамі1

Шведская зорка хіп-хопа з мінскага пад'езда. Хто такі Yung Lean3

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі7

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР4

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?13

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →