Фрытата — гэта яечня з дадаткамі. Вы можаце выкарыстаць у гэтай фрытаце спагеці або любыя іншыя віды макароны. Дадайце каўбасу, вяндліну, грыбы, памідоры чэры ці іншую гародніну — любыя прадукты, што ёсць у вас у халадзільніку.
Каб зрабіць фрытату з макаронай, вам спатрэбіцца:
- 2 чайныя лыжкі алею
- палова цыбуліны (трэба яе тонка нарэзаць)
- перац (нарэжце яго)
- трохі тонка нарэзанай каўбасы, грыбоў або вяндліны, разрэзаныя папалам таматы, травы ці іншая прыгатаваная гародніна
- 275 грамаў варанай макароны
- 50 грамаў любога сыру (патрыце яго або пакрышыце любым іншым чынам)
- 6 яек
- палова чайнай лыжкі солі
- молаты чорны перац
1. Разагрэйце алей у патэльні сярэдняга памеру. Смажце цыбулю і перац на працягу 4—5 хвілін ці пакуль яны не памякчэюць і не набудуць карычневы колер. Дадайце сумесь з мяса, траў і гародніны і смажце ўсё яшчэ хвіліну, не забываючы перамешваць.
2. Дадайце да сумесі макарону, перамяшайце ўсё і прыпраўце сырам. Разбіце яйкі ў міску, дадайце молаты перац і соль, перамяшайце.
3. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Выліце яйкі наверх на гародніну і макарону, пасля чаго пастаўце патэльню ў духоўку. Выпякайце фрытату 10—15 хвілін ці да гатоўнасці.
Каментары