З Раманам Пратасевічам ужо некалькі месяцаў не праводзяцца следчыя дзеянні
Як распавяла яго адвакат Інэса Аленская, абарона і абвінавачаны знаходзяцца «ў стане чакання», паведамляе sputnik.by.
«Пра тое, ці плануюцца ў найбліжэйшы час следчыя дзеянні, мяне і майго падабароннага ніхто пакуль не інфармаваў», - заявіла яна.
І дадала, што падтрымлівае кантакт з Раманам па інтэрнэце, асабістых сустрэч у іх даўно ўжо не было.
Тым часам справа дзяўчыны Пратасевіча Сафіі Сапегі ўжо чакае суда.
Каментары