Грамадства

Раман Пратасевіч знік з інфапрасторы. Сафія Сапега больш не знаходзіцца з ім, з ёй няма сувязі

У канцы мая ў Мінску затрымалі блогера Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Сафію Сапегу. Нягледзячы на арышт, малады чалавек даў некалькі інтэрв'ю, стаў удзельнікам прэс-канферэнцыі, ажывіў свой Twitter і завёў телеграм-канал, у якім абяцаў «каштоўныя інсайды». У пачатку восені Раман знік з медыярадараў. Яго Twitter маўчыць з 18 жніўня, а апошні запіс у телеграм-канале быў зроблены 9 верасня. Што цяпер з ім адбываецца і чаму ён застаўся адзін, яго мама Наталля распавяла блогу «Отраженіе». 

Дзе менавіта знаходзіцца Раман, мама не ведае. Усё, што ёй вядома: ён пад хатнім арыштам і сталым наглядам. Сафія адразу знаходзілася разам з ім, але некалькі тыдняў таму яе перавезлі. Куды? Наталля не ў курсе.

— Перыядычна мы звязваемся з сынам у тэлеграме. Калі я бачу, што ён у сетцы, тэлефаную яму. Калі яму дазваляюць, ён падымае, — распавядае мама. — Быў час, у яго на два тыдні забралі інтэрнэт. Мы не ведалі, куды ён знік, нават ежу перадаць не маглі. Добра, што з ім была Соня, і яны праз яе карту маглі нешта замовіць.

Ежу Раману перадае сястра, якая жыве ў Мінску. Брат папярэджвае: куды і калі ёй прынесці пакеты, і пэўныя людзі іх забіраюць. Спаткання з сястрой, працягвае Наталля, Раману не дазваляюць.

— Мабыць, у яго там ёсць магчымасць гатаваць, таму дачка перадае яму пельмені, сасіскі, макароны. Прынесла яму шмат кніг, — апісвае сітуацыю суразмоўніца. — Дачка — студэнтка, вучыцца на дзённым. Цяпер ёй прыйшлося знайсці падпрацоўку. Усё лягло на яе плечы. У Мінску ў мяне бацькі, але яны інваліды. Цяжка перанеслі каранавірус. У мужа два тыдні таму ад COVID-19 памёр тата. Ён вельмі цяжка перажывае, бо не змог нават паехаць пахаваць бацьку.

— У якіх умовах жыве Раман?

— Не ведаю, на прагулкі яму не дазволена. Калі раней падчас следчых дзеянняў ён мог пабыць хоць бы ў дворыку Следчага камітэта, то ўжо каля чатырох месяцаў ён проста сядзіць без права выхаду.

Наколькі вядома, следчых дзеянняў з Раманам у апошні час не праводзіцца.

Чаму сын перастаў весці Twitter і тэлеграм, маме не ведае.

— Як Раман сябе адчувае?

— Калі мы размаўляем, ён часта кажа: «Мама, я ўяўляю, што я на падводнай лодцы». Выхаду няма, звязацца ні з кім [нельга]. Сядзіць і сядзіць у замкнёнай прасторы, таму вельмі цяжка. Мы спадзяваліся, што ICAO і Ryanаir дадуць нейкую інфармацыю пра тое, што там здарылася. Як, чаму? Але ні-чо-га.

Родныя Сафіі кажуць, што яна таксама знаходзіцца пад хатнім арыштам. Апошні званок ад яе быў месяц таму. [З таго часу] сувязь у нас з ёй адсутнічае. З чым гэта звязана, не ведаем. Запыт у Следчы камітэт мы зрабілі, атрымалі адказ, што сувязь са знешнім светам для яе пакуль пад забаронай, — распавядаюць блізкія дзяўчыны. — Яна абмежаваная ў тэлефонных званках і асабістых сустрэчах. З ёй усё нармальна… напэўна.

— Вы не ведаеце, чаму арышт яны цяпер адбываюць не разам з Раманам?

— Абсалютна [не ведаю], не магу нічога сказаць.

Каментары

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →