Эканоміка

Стала вядома, каму і на якія тавары дадуць зніжку гандлёвыя цэнтры

На сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з'явіўся тэкст пагаднення аб зніжках на сацыяльна значныя тавары для ўразлівых катэгорый насельніцтва, падпісанага 12 студзеня паміж Міністэрствам і 16-цю гандлёвымі сеткамі.

Пагадненне прадугледжвае прадастаўленне з 17 студзеня зніжак у памеры 10 % на пэўныя групы сацыяльна значных тавараў пенсіянерам, шматдзетным сем'ям, малазабяспечаным слаям насельніцтва, якія атрымліваюць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

10 % зніжкі будуць давацца ў тым выпадку, калі працягнуць дзейнічаць абмежаванні, вызначаныя пастановай Савета Міністраў ад 23 лютага 2021 года № 100 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэнаў на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці». Калі ж гэтую пастанову раптам адменяць, то памер зніжкі ўзрасце да 15%.

У той жа час зніжка можа быць і меншай, калі пасля яе адлічэння акажацца, што прадажны кошт тавару меншы за той, па якім прадавец сам набываў яго ў пастаўшчыка.

Сацыяльна значныя тавары, на якія будзе давацца зніжка, супадаюць з тымі, цэны на якія цяпер рэгулююцца дзяржавай.

Пакупніку неабходна будзе пацвердзіць у краме сваю прыналежнасць да сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва, прад'явіўшы пенсійнае пасведчанне, пасведчанне шматдзетнай сям'і або даведку аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Пры гэтым штомесячная сума пакупак у канкрэтнага суб'екта гандлю з атрыманнем зніжак не будзе перавышаць памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (цяпер гэта 288,01 рублёў). Як гэта будзе кантралявацца — пакуль невядома.

Пагадненне дзейнічае толькі паўгода, да 17 ліпеня 2022 года. 

Сярод гандлёвых сетак, якія падпісалі пагадненне, — «Санта Рытэйл», «Еўрагандаль», «Дабраном» («Капеечка», «Маяк»), «Віталюр», «Белмаркеткомпані»,«Белвілесдэн» («Гіпа»). Поўны спіс — тут

Гандлёвыя сеткі зробяць зніжку на сацыяльна значныя тавары для «ўразлівых катэгорый насельніцтва»

МАРГ працягнуў рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары яшчэ на тры месяцы

Каментары

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы57

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»1

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →