Навукоўцы з Універсітэта Кіпра знайшлі новы варыянт каранавіруса ў аналізах 25 пацыентаў, піша Deutshche Welle.
Новы варыянт каронавіруса, які ўяўляе сабой гібрыд «дэльты» і «амікрона», выявілі ў аналізах 25 пацыентаў на Кіпры, паведамілі 7 студзеня супрацоўнікі кафедры біялагічных навук Універсітэта Кіпра.
Па словах прафесара Універсітэта Лявонціяса Кастрыкіса, новы варыянт SARS-CoV-2 валодае 10 відамі мутацый, якія да гэтага часу былі выяўленыя толькі ў «амікрона», аднак мае падобную «генетычную аснову» з дэльта-варыянтам.
Таму кіпрскія навукоўцы назвалі новы варыянт каранавіруса «дэльтакрон».
З 25 чалавек, у якіх была выяўленая каранавірусная інфекцыя гэтага тыпу, 11 былі шпіталізаваныя.
У інтэрв'ю тэлеканалу Sigmalive Кастрыкіс адзначыў, што казаць пра ступень заразнасці «дэльтакрона» яшчэ рана. Магчыма, ён не набудзе пашырэння і будзе выцеснены «амікронам».
Каментары