Свет

«Дарагая мама! Спадзяюся, хутка ўбачымся». Ліст з фронту даставілі сям'і амерыканскага салдата праз 76 гадоў

Сяржант амерыканскай арміі 22-гадовы Джон Гансалвес сустрэў канец Другой сусветнай вайны ў Нямеччыне. У снежні 1945 года ён напісаў ліст маці ў Масачусэтс, які знайшлі толькі зараз у паштовым размеркавальным пункце Пітсбурга, піша Бі-бі-сі.

«Дарагая мама, — пісаў Джон, — сёння атрымаў ад цябе яшчэ адзін ліст, вельмі рады, што ў цябе ўсё добра. Я таксама ў парадку, з усім спраўляюся. Але ежа па большай частцы даволі паршывая». «Люблю цябе і цалую, твой сын Джоні. Спадзяюся, што ўжо хутка ўбачу цябе», — так салдат завяршыў свой ліст.

Джон Гансалвес памёр у 2015 годзе, яго маці — значна раней. Але пошта ЗША адшукала ўдаву сяржанта Анджэліну, з якой Джон пазнаёміўся праз пяць гадоў пасля вяртання з вайны і якая па-ранейшаму жыве ва Уоберне — родным горадзе мужа ў штаце Масачусэтс.

У студзені Анджэліне споўніцца 90 гадоў. Ліст быў дастаўлены ёй незадоўга да Каляд. Па яе словах, гэта былі найлепшыя святы з таго часу, як памёр Джон, бо ён як быццам зноў вярнуўся да яе.

Яна распавяла мясцоваму тэлеканалу WFXT-TV, як у адзін са снежаньскіх дзён у дзверы пагрукаў паштальён і спытаў, ці служыў яе муж у арміі ў гады Другой сусветнай вайны. Атрымаўшы сцвярджальны адказ, ён перадаў ёй ліст, які згубіўся на шмат дзесяцігоддзяў.

«Уяўляеце, 76 гадоў! Я не магла паверыць. Але гэта яго почырк, яго стыль. Неверагодна», — сказала яна мясцоваму тэлеканалу.

Джон і Анджэліна пражылі разам 61 год, у іх пяцёра дзяцей. Але нягледзячы на вялікую сям'ю і нагрузку на працы, кажа ўдава, Джон заўсёды заставаўся клапатлівым сынам, і ліст з фронту добра перадае гэта яго якасць.

Супрацоўнікі USPS (Пошта ЗША) у Пітсбургу прыклалі да ліста запіску ад сябе, у якой напісалі, што даставіць такое пасланне — гонар.

«Мы не ведаем, дзе быў ліст апошнія семдзесят з лішнім гадоў, але прыкладна шэсць тыдняў таму ён патрапіў на наш участак. Ён, безумоўна, уяўляе вялікую каштоўнасць для гісторыі вашай сям'і, і для нас вельмі важна даставіць яго», — гаворыцца ў запісцы.

Па словах сям'і Гансалвес, яны вельмі ўдзячныя супрацоўнікам пошты за такі дзіўны падарунак з мінулага.

Каментары

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»15

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала8

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»15

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →