Удаве Юрыя Зісера выстаўлена абвінавачванне.
Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яе дачка Яўгенія Чарняўская са спасылкай на адваката.
У чым абвінавачваюць Чарняўскую, невядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Юлія Чарняўская працягвае знаходзіцца пад хатнім арыштам.
«Маме выставілі абвінавачванне. Нельга называць ні артыкул, ні якія-небудзь тэрміны, нічога. Адвакат сказала: дачка хвалюецца, якія можна перадаць падрабязнасці? «Ніякіх». Але мама моцны арэшак і здагадвалася, што гэта вельмі верагодны сцэнар, таму паставілася да навіны нармальна. Спадзяюся, яна і далей будзе моцнай, адважнай. І мы з вамі павінны!» — напісала Яўгенія Чарняўская.
Каментары