Урад Літвы пастанавіў з 25 мая забараніць прылёт у краіну і адбыццё з Літвы самалётаў, маршрут якіх праходзіць над тэрыторыяй Беларусі, піша Delfi.
Забарона ўступае ў сілу ў 00.00 25 мая 2021 года.
Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце сказала, што такое рашэнне прапануецца дзеля бяспекі падарожнікаў. «Што тычыцца палётаў у Літву і з Літвы праз паветраную прастору Беларусі, нягледзячы на тое, што некаторыя авіякампаніі самі вырашылі адмяніць такія палёты, дзеля бяспекі падарожнікаў прапанавана прыняць адпаведнае рашэнне ўрада», — сказала Шыманіце.
Міністр транспарту і паведамлення Марус Скуодзіс растлумачыў, што гэта значыць. «Любыя палёты ў Літву і з яе праз Беларусь забароненыя», — сказаў ён.
Каментары