Двое затрыманых па «справе Tut.by» знаходзяцца дома. Мяркуючы па ўсім, яны пад хатнім арыштам
Юрыст «Тут бай медыя» Кацярына Ткачэнка і былы юрыст кампаніі Ірына Касцючэнка знаходзяцца дома. Датэлефанавацца да абедзвюх не атрымліваецца. «З ёй нельга звязацца», паведаміў сваяк адной з іх. Гэта паказвае на тое, што абедзве могуць быць пад хатнім арыштам.
У якім статусе знаходзяцца Кацярына і Ірына, невядома. Іх адвакаты не могуць раскрываць гэтую інфармацыю, бо далі падпіску аб неразгалошванні, а афіцыйных каментароў пасля заявы праваахоўных органаў у дзень затрымання пра тое, што заведзеная крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК Беларусі), не было, піша Tut.by ў сваім тэлеграм-канале.
Пад хатнім арыштам таксама знаходзіцца ўдава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
Па «справе Tut.by» праходзіць 15 чалавек. Большая частка з іх знаходзяцца пад вартай у СІЗА №1 і следчым ізалятары КДБ.
Каментары