«Няма патрэбы»: Літва не будзе выкарыстоўваць расійскую вакцыну «Спадарожнік V»
Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце заявіла, што Літва не будзе купляць расійскую вакцыну «Спадарожнік V», нават калі яе зацвердзіць Еўрапейскае фармацэўтычнае агенцтва.
У аўторак у адказ на пытанне аб такой магчымасці прэм'ер сказала, што сумесныя закупкі Еўрасаюза забяспечаць дастатковыя пастаўкі ў Літву вакцын, якія вырабляюцца на Захадзе, таму «няма ніякай патрэбы» ў разглядзе закупкі расійскай вакцыны, піша Delfi.
«Наш партфель вакцыны складаецца не з адной вакцыны, якія альбо ўжо зарэгістраваныя, альбо рэгіструюцца, альбо на шляху да рэгістрацыі, а некаторыя, верагодна, не будуць зарэгістраваныя ў найбліжэйшы час, але з'явяцца і іншыя, таму я сапраўды ўпэўненая, што гэтае пытанне нам разглядаць бессэнсоўна», — сказала Шыманіце.
Кіраўнік урада сказала, што грамадства будзе прышчэплена вакцынамі, якія вырабляюцца «ў краінах трансатлантычнага партнёрства».
Каментары