Выбары-20204545

Цапкала арандуе зямлю пад катэдж за Нацбібліятэкай. Плаціць па 20 рублёў на месяц

Валерый Цапкала. Фота Сяргея Гудзіліна

Заявіўшы аб прэзідэнцкіх амбіцыях, экс-дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала прыцягнуў увагу да сваёй персоны. Эксперты разыходзяцца ў інтэрпрэтацыях прычын такога рашэння Цапкалы.

Тэлефон прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта быў у дзень абвяшчэння свайго жадання балатавацца недаступны, прэс-сакратара ці штаба ў яго пакуль няма ці, прынамсі, ён нікому не вядомы.

Таму карэспандэнт «Нашай Нівы» паспрабаваў задаць экс-чыноўніку некалькі пытанняў ужывую.

На жаль, Цапкала адмовіўся ад кантакту з прэсай. Маладая жанчына ўдакладніла ў яго адказ і сказала па дамафоне, што паразмаўляць не ўдасца.

Чытайце. Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на выбары

Сям'я Цапкалаў жыве ў катэджавым пасёлку за Нацыянальнай бібліятэкай. Гэта адно з самых статусных месцаў Мінска — параўнальнае з Драздамі. Большасць яго суседзяў — паспяховыя бізнэсмены. Некаторыя з іх выкуплялі драўляныя хаты ў мясцовых жыхароў і ўзводзілі свае катэджы.

Але Цапкала пайшоў іншым шляхам. У 2013 годзе Мінгарвыканкам даў яму ўчастак на Цяплічным завулку ў арэнду на 99 гадоў. Чаму менавіта яму? Незразумела. Іншыя ўчасткі на гэтай вуліцы так не выдаваліся.

Цапкала плаціць за суперэлітную зямлю 231 рубель на год — менш за 20 рублёў на месяц.

На ўзятым у арэнду ўчастку экс-чыноўнік за некалькі гадоў пабудаваў катэдж плошчай каля 420 квадратных метраў. Пры рэгістрацыі Цапкала запэўніў, што будаваўся за кошт уласных сродкаў.

Разам з тым, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», менавіта гэты катэдж і патапіў кар'еру Цапкалы, бо ягоны кошт і выбар выканаўцы работ выклікаў пытанні адпаведных органаў.

Чытайце: «Вы б і Стыва Джобса арыштавалі»: пяць фактаў пра Валерыя Цапкалу

Каментары45

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →