Галівудская актрыса Джэніфер Эністан, якая на днях гучна адзначыла 50-гадовы юбілей, у свае гады мае вельмі добрую фігуру. Формы яна прадэманстравала ў аголенай фотасесіі, якую апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram яе стыліст Крыс Макмілан.
Так ён павіншаваў сваю найлепшую сяброўку з днём нараджэння.
«З днём нараджэння, Джэн. Маёй сяброўцы. Майму натхненню. Майму настаўніку. Я бязмежна люблю гэтую дзяўчыну», — падпісаў Крыс адну з фатаграфій, на якой яны абдымаюцца топлес.
Нагадаем, што Джэніфер Эністан зладзіла шумную вечарынку з нагоды свайго 50-годдзя. Павіншаваць зорку прыехаў нават яе былы муж Брэд Піт, што, у сваю чаргу, шакавала Анджэліну Джолі, якая перажывае складаны развод з Пітам
Каментары