Меркаванні6666

Юлія Латыніна: «Паўночны паток — 2» дапаможа Расіі анексаваць Беларусь

Вядомая расійская публіцыстка Юлія Латыніна апублікавала ў «Новай газеце» артыкул пра газаправод «Паўночны паток — 2», які Расія збіраецца пракласці на дне Балтыйскага мора. Журналістка мяркуе, што новы расійскі газаправод не толькі яшчэ мацней прывяжа Германію да Расіі, але і прывядзе да анексіі Беларусі. А вось Украіне можна не баяцца — яна ад страты транзіту нічога не згубіць.

Цырымонія адкрыцця «Паўночнага патоку», 2012 год. Фота: прэс-служба Крамля.

Латыніна піша, што галоўная мэта «Паўночнага патоку — 2» геапалітычная — прывязаць да сябе Нямеччыну. У выпадку будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» Германія становіцца галоўным размеркавальнікам расійскага газу ў Еўропе. А расійскі газ, асабліва з улікам вычарпання радовішчаў Паўночнага мора, сапраўды застаецца калі не адзінай, то безальтэрнатыўнай крыніцай. «Паўночны паток — 2» гарантуе, што Нямеччына будзе вымушана працягваць лічыцца з Расіяй, што б Крэмль ні выкінуў.

А выкінуць Масква можа дзве рэчы, лічыць журналістка «Новай газеты». Першае — пачаць чарговы раўнд вайны на ўсходзе Украіны. Другое — анексаваць Беларусь.

Латыніна лічыць, што Беларусь — ласы кавалак, які б дазволіў Пуціну вырашыць праблему 2024 года і застацца ва ўладзе.

«У гэты год сканчаецца чарговы прэзідэнцкі тэрмін, і, каб яго падоўжыць, трэба мяняць Канстытуцыю. А ў выпадку аб'яднання Расіі і Беларусі Канстытуцыю прыйдзецца мяняць само сабой. Дзяржава ж зменіцца — і Канстытуцыя таксама»,

— піша Латыніна.

Прапускная здольнасць «Паўночнага патоку — 2» — 55 мільярдаў кубаметраў на год — прыкладна адпавядае прапускной здольнасці беларускай трубы, якой, дарэчы, на 100% валодае «Газпром».

Цяпер «Газпром» перакрыць гэтую трубу не можа: гэта паралізуе пастаўкі газу ў Еўропу. Але перакрыць яе пасля будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» будзе нескладана, упэўнена публіцыстка.

«Пры гэтым беларускія газавыя сеткі маюць адно фундаментальнае і патэнцыйна фатальнае адрозненне ад украінскіх: а менавіта яны ўсе — і магістральныя, і размеркавальныя — на 100% належаць «Газпрому». Так што рэверс будзе арганізаваць немагчыма»,

— піша Латыніна.

А вось Украіна ад «Паўночнага патоку — 2» нічога не страціць, мяркуе журналістка «Новай газеты». Тыя $2 мільярды ў год, якія атрымлівае Украіна ад транзіту расійскага газу, Украіне без праблем кампенсуюць ЕС і ЗША. А паставіць Украіну на калені, перакрыўшы газ, не атрымаецца: Украіна вось ужо чацвёрты год атрымлівае газ рэверсам, а не з Расіі.

Каментары66

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states4

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра выбары: Уладу растапыранымі рукамі не трымаюць15

«Будуць адпраўлены па маршруце з трох літар». Вось як Генпракуратура Абхазіі адказала на запыт пра Лукашэнку6

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд5

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states4

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе swing states

Галоўнае
Усе навіны →