Свет107107

Бойка на расійскім ТБ: «Украінцы хочуць жыць як нармальныя людзі, а не ў лайне, як вы» ВІДЭА

Вострыя заўвагі польскага журналіста давялі да бойкі ўдзельнікаў перадачы на расійскім канале.

Апошнюю перадачу «Права голасу» на расійскім тэлеканале ТВЦ знялі з эфіру — расійскія яе ўдзельнікі пачалі махаць кулакамі ў адказ на рэплікі польскага журналіста Тамаша Мацейчука, сведчыць запіс перадачы, выкладзены ў інтэрнет.

Глядзець з 23:30.

«Білі паляка за абразу Расіі», — кажа каментар на афіцыйным канале ТВЦ у YouTube.

Мацяйчук удзельнічаў у перадачы, прысвечанай трэцяй гадавіне Майдану, на баку прадстаўнікоў Украіны. Амаль уся перадача складалася з кпінаў расійскага боку наконт незавершанасці і непаспяховасці украінскай рэвалюцыі 2013-2014 гадоў.

«Вы ведаеце, які цяпер сярэдні заробак у Расіі?» — прыкладна на 23 хвіліне запісу задаў пытанне Мацяйчук, на што ніводны расійскі ўдзельнік не змог адказаць.

«У Румыніі цяпер сярэдні заробак вышэйшы, чым у Расіі», — заўважыў польскі журналіст.

Параўнанне з Румыніяй відавочна абурыла апанентаў, якія сталі крычаць.

«Украінцы таксама хочуць жыць, як нармальныя людзі, а не ў лайне, як вы», — заключыў паляк.

Пасля гэтага расіяне пагрозліва абступілі Мацейчука, сталі патрабаваць, каб ён пакінуў праграму, а потым пачалі бойку. 

Каментары107

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года1

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года1

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →