У ЗША ва ўзросце 83 гадоў памёр акцёр Джэрэм Сілберман, вядомы пад псеўданімам Джын Уайлдэр. Пра гэта ў панядзелак, 29 жніўня, паведамляе Associated Press.
Інфармацыю пра смерць артыста пацвердзіў яго пляменнік. Прычына смерці — ускладненні, выкліканыя хваробай Альцгеймера.
Уайлдэр сыграў галоўную ролю ў фільме «Вілі Вонка і шакаладная фабрыка» Мэла Сцюарта (1971), не блытаць з экранізацыяй Ціма Бёртана 2005 года з Джоні Дэпам у галоўнай ролі.
Карціна была намінавана на прэмію «Оскар» за найлепшую музыку, а сам акцёр - на «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю.
Акрамя гэтага, артыст атрымаў дзве намінацыі на «Оскар» - за ролю другога плана ў камедыі «Прадзюсары» (1968) і за найлепшы адаптаваны сцэнар у стужцы «Малады Франкенштэйн» (1974).
Каментары