Улада1111

Рамантычная гісторыя кахання і казус з пашпартам: пяць фактаў пра кіраўніка Следчага камітэта Івана Наскевіча

Сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Наскевіча кіраўніком Следчага камітэта. Да гэтага Наскевіч займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці. «НН» сабрала цікавыя факты пра сілавіка.

Родам з глыбокага Палесся

Іван Наскевіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна. Гэта самы край Палесся, далей на поўдзень толькі Альманскія балоты, а найбліжэйшыя населеныя пункты — ужо на ўкраінскай тэрыторыі. Зусім побач ад Цераблічаў знаходзіцца славутая вёска Альшаны, так званая агурковая сталіца Беларусі.

Што тычыцца саміх Цераблічаў, то там ледзьве не палова вёскі носіць прозвішча Наскевіч. Сам Іван расказваў, што ў дзяцінстве дапамагаў у бібліятэцы Івану Супрунчыку. Сёння гэта вядомы ў краіне краязнаўца, народны майстар. Пры бібліятэцы ў Цераблічах дзейнічае музей, дзе сабраныя як вырабы самога Супрунчыка, гэтак і прадметы вясковага побыту.

Роўна год назад у Цераблічах быў адкрыты праваслаўны храм Уваскрасення Хрыстова, вялікі ўклад у яго будаўніцтва ўнёс Іван Наскевіч.

Не паступіў у БДУ, служыў у ГДР

Школу Іван Наскевіч скончыў з залатым медалём. Але паступіць на юрыдычны факультэт БДУ яму гэтак і не ўдалося. Як піша газета «Вечерний Брест», першы экзамен Наскевіч здаў на чацвёрку па пяцібальнай сістэме, а пры конкурсе 10 чалавек на месца проста не стаў чакаць наступных, а з’ехаў у вёску. Цэлы год Наскевіч адпрацаваў у калгасе, адначасова рыхтаваўся да экзаменаў.

Але здаваць іх паўторна не ўдалося. Прыйшоў час ісці ў войска. Іван Наскевіч апынуўся ў ГДР.

Атрымаў грамадзянства Беларусі толькі ў 1995

Пасля службы ў войску Іван Наскевіч накіраваўся на вучобу ў Харкаў, ва Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію. Вучобу ён скончыў у 1995-м годзе, пасля чаго прыняў рашэнне вярнуцца на радзіму.

І тут адбыўся цікавы юрыдычны казус. Пры ўладкаванні на працу ў Пінскую пракуратуру высветлілася, што ў Наскевіча… няма беларускага грамадзянства. У яго заставаўся ўсё яшчэ стары савецкі пашпарт. Праблему ўдалося вырашыць праз паўгода, пасля гэтага малады спецыяліст распачаў работу.

Ён узгадваў сваю першую справу, якой яму паручылі займацца ў якасці следчага. Гэта была спроба крадзяжу бляшанкі фарбы з пінскага хімзавода. «Далі штраф», — казаў пракурорскі работнік.

У 2007 годзе ён стаў пракурорам Пінскага раёна, а ў 2012 — Брэсцкай вобласці.

Прыхільнік смяротнага пакарання

Іван Наскевіч у свой час высока ацаніў стварэнне Следчага камітэта, хоць сам і застаўся працаваць у органах пракуратуры.

Ён лічыць, што патрэбнае ўзмацненне пакарання для кіроўцаў, што сядаюць за стырно ў п’яным выглядзе, што тычыцца карупцыйных злачынстваў, то, на думку пракурора, караць трэба больш рублём, а не турэмнымі тэрмінамі.

Выступіў Іван Наскевіч і за захаванне смяротнага пакарання на цяперашнім этапе.

«Магчыма, праз нейкі час мы прыйдзем да таго, што смяротнае пакаранне трэ' будзе адмяніць. Але пакуль яно апраўданае, у выключных выпадках. Хоць трэба разумець, што такія прысуды павінны быць вельмі ўзважанымі».

Дарэчы, цікавы выпадак адбыўся паміж пракуратурай і следчым камітэтам Брэсцкай вобласці ў пачатку мінулага года. Следчы камітэт адмовіўся завесці крымінальную справу за педафілію супраць галоўнага рэдактара газеты «Вечерній Брест». СК не знайшоў складу злачынства ў дзеяннях рэдактара. Аднак пракуратура адмяняла гэтае рашэнне, тлумачачы, што не была праведзеная поўная праверка. Аднак да суда справу так і не давялі.

Гісторыя кахання з прысмакам забойства

Сваю абранніцу Іван Наскевіч сустрэў у Пінску. Дзяўчына па імені Ірына працавала правізарам у аптэцы. Аднойчы недалёка ад месца яе працы адбылося забойства, а ў якасці панятых следчыя пракуратуры запрасілі супрацоўніц аптэкі. Праз нейкі час Наскевіч выклікаў Ірыну ў пракуратуру позваю, а пасля запрасіў на спатканне. Шлюб пара заключыла ў 1997 годзе.

Цяпер у Івана Наскевіча з жонкай трое дзяцей: двое хлопчыкаў і дзяўчынка.

Берасцейцы кажуць, што часта бачаць Наскевіча на гульнях мясцовага гандбольнга клуба БГК імя Мяшкова.

Каментары11

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінімум 30 рублёў, а максімум баюся ўявіць». Якімі будуць цэны на таксі ў навагоднюю ноч1

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе2

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак24

Белчыгунка абвясціла зніжкі да 40%. Але трэба купіць квіток у апошні момант

Як аўтакаміс падманвае пры продажы машыны са Штатаў2

Жанчына крала адзенне ў мінскім ГЦ і прадавала ў іншай краіне2

На рэйсах Гродна — Мінск замест маршрутак з'явіліся вялікія аўтобусы3

У школе ў Пецярбургу павесілі фатаграфіі ўдзельнікаў Рускага добраахвотніцкага корпусу з надпісам «героі Расіі»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →