У Першамайскае РУУС звярнуліся прадстаўнікі крамы адзення мінскага ГЦ, бо ў іх зніклі рэчы амаль на дзве тысячы рублёў.
Аказалася, што адзенне скрала 38-гадовая жанчына, а потым перапрадавала яго даражэй, піша тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Жанчына аказалася не з Беларусі. Яна жыве ў суседняй краіне, там жа і прадавала скрадзенае — у сваёй краме і ў групе ў месенджары.
— Выкрала рэчы — шалік, паліто, дзве кофты, двое джынсаў, блузку, штаны, спадніцу… — пералічвае жанчына.
Усяго было скрадзена 10 рэчаў на 1 800 рублёў.
Заведзена крымінальная справа за крадзеж. Максімальнае пакаранне, якое можна атрымаць па гэтым артыкуле, — тры гады пазбаўлення волі.
Каментары