Доктару Рандарэнку, моцна збітаму пры затрыманні, далі 4 гады калоніі
Прэс-служба Віцебскага абласнога суда паведаміла вердыкт: 4 гады калоніі і канфіскацыя тэлефона Apple iPhone 12 Pro, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
Аляксандра Рандарэнку судзілі па артыкулах аб распальванні варожасці і рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 130-1 КК).
Вясной Аляксандр быў затрыманы пасля ўдзелу ў чат-рулетцы, збіты сілавікамі і пяць разоў падвергнуты адміністрацыйнаму пераследу.
Вынесены яму прысуд яшчэ можа быць абскарджаны, але ў беларускіх умовах гэта нічога не дае.
Каментары