Культура1111

«J:морс» выпусьціў першы беларускі альбом

20 лістапада ў Менску прайшла прэзэнтацыя першага беларускамоўнага альбому гурту «J:морс» «Адлегласьць».

20 лістапада ў Менску прайшла прэзэнтацыя першага беларускамоўнага альбому гурту «J:морс» «Адлегласьць».

У дыск увайшло 11 песень, сярод якіх — тры песні па-беларуску з папярэдніх альбомаў («Жывi», «Так‑цi‑так», «Паветра»), два пераклады кампазіцый з рускай мовы («Маё сонца», «Глядзi») і шэсць новых запісаў. Аўтары ўсіх кампазіцый, акрамя адной народнай песні «Вярба», — удзельнікі гурту Уладзімір Пугач і Раман Арлоў.

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі лідэр гурту Уладзімір Пугач, ідэя запісаць беларускамоўны альбом з’явілася ў калектыву тры гады таму, пасля зваротаў наконт гэтага гледачоў на канцэртах. Паводле яго слоў, у аснове гэтага альбома «ляжыць такая ж патрэба ў самарэалізацыі, як і ў выпадку з астатнімі альбомамі». У той жа час ён заўважыў, што адзін з матываў выпуску такога дыска — «даказаць сабе і іншым, што беларускамоўная музыка таксама можа быць папулярнай» і «павінна гучаць на радыё». Паводле слоў У.Пугача, неабходна разбурыць «дыхатамію, калі мэйнстрымавыя выканаўцы спяваюць у асноўным на рускай, а альтэрнатыўныя — на беларускай мове».

На выпушчаным дыску «J:морс» прадстаўлены таксама новы праект калектыву — фільм «Адлегласць: Падарожжа па Беларусi». Праект уяўляе сабой 15‑хвілінную відэазамалёўку аб помніках беларускай архітэктуры, размешчаных у розных месцах Беларусі пераважна непадалёк ад мяжы. Фільм зняты ўдзельнікамі гурту на звычайны 10‑мегапіксельны лічбавы апарат і змантаваны не з відэаматэрыялаў, а больш чым з 20 тыс. фотаздымкаў з выкарыстаннем тэхналогіі «time laps». Тэхнічную частку праекта рэалізаваў беларускі медыямастак Андрэй Савіцкі.

«Усе ведаюць Мір, Нясвіж, Хатынь — і ўсё. А ў Беларусі каля тысячы помнікаў архітэктуры, якімі можна любавацца», — заўважыў У.Пугач. Паводле слоў А.Савіцкага, матэрыял, з якога створаны фільм, які мае фармат выставачнай экспазіцыі. «Мы былі б рады, калі б праект стаў асновай выставы ў краязнаўчым музеі», — сказаў ён.

Канцэртная прэзентацыя новага альбома «J:морс» і фільма, знятага калектывам, пройдзе ў Мінску 2 снежня.

БелаПАН

Каментары11

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?2

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Партугалія адмовілася выдаваць гуманітарныя візы, нягледзячы на ранейшую згоду7

Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро5

Дальнабойшчык расказаў, як жыве на дапамогу па беспрацоўі пасля аварыі ў Францыі

Пасля артыкула «Нашай Нівы» стваральнікі банкноты БРІКС размылі яе выяву. Але памылкі ўсё роўна бачныя8

Пуцін не стаў адмаўляць перакіданне войскаў КНДР у Расію5

«Калі трэба паехаць у Крым — паеду, але навошта?» Лукашэнка ўхіліўся ад пытання аб прызнанні акупаваных тэрыторый Украіны5

Make Russia small again. Зяленскі перайграў вядомы слоган Трампа32

Сяргею Лаўрову на саміце БРІКС наступілі на нагу ВІДЭА3

Лукашэнка незадаволены, што яго адправілі ў «прылазнік»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?2

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →