Улада88

Алесін: Адмена санкцый — дальнабачны крок амерыканцаў

ЗША знялі санкцыі супраць яшчэ аднаго вайсковага прадпрыемства Беларусі.

Сёння стала вядома, што Злучаныя Штаты Амерыкі вырашылі не працягваць санкцыі ў дачыненні да ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» (БелОМА). Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзярждэпартамента.

Прадпрыемства БелОМА ўтворанае на базе Мінскага механічнага завода імя Вавілава. Спецыялізуецца ў асноўным на прыцэлах і прыборах навядзення, у першую чаргу для зброі.

За пяць дзён да гэтага санкцыі былі адменыя супраць іншага вайсковага прадпрыемства — «Белтэхэкспарта». Што гэта значыць, мы вырашылі папытацца ў вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна.

«Уся справа ў тым, што рэальных фактаў перадачы беларускай зброі краінам-ізгоям, няма. Ёсць такі стэрэатып, што Беларусь гандлюе расійскай зброяй. Але Расія сёння вельмі моцная краіна, яна нікога не баіцца, ёй не трэба ніякае пасярэдніцтва, што мы бачым на ўзоры Сірыі і афрыканскіх краін.

Юрыдычныя пазіцыі па ўвядзенні санкцыі супраць БелОМА і „Белтэхэкспарта“ былі вельмі слабыя. У асноўным Беларусь сёння прадае абсталяванне двайнога прызначэння, якое можа выкарыстоўвацца як у вайсковых мэтах, так і грамадзянскіх.
Напрыклад, аўтамабілі. Але на іх можна ўсталяваць зенітныя ўстаноўкі. Тое самае праграмнае забяспячэнне для авіяцыі, радыёлакацыйныя станцыі, прыцэлы (можна падаць як для палявання), вылічальная тэхніка. Фактычна ўсё гэта не з’яўляецца зброяй.

Старую савецкую тэхніку мы ўжо амаль усю прадалі.

Цяпер мы займаемся складанымі навукаёмістымі праектамі. Напрыклад, праграмамі мадэрнізацыі вайсковай тэхнікі. Гэта ўсё шэрыя праекты, але такую праграму можна правезьці ў любым кейсе, яе складана знайсці. Вядома, што ёсць шмат спецыялістаў беларускіх, якія працуюць на мадэрнізацыі зброі ў трэціх краінах. Часта для гэтага нават купляюцца дэталі на Захадзе.

Амерыканцы, думаю, так і не змаглі знайсці ніякіх доказаў. Памятаеце, не так даўно чыноўнік ААН прасіў прабачэнні ў беларускага рэжыму за абвінавачванні ў пастаўках вайсковых верталётаў у Кот-д’Івуар.

Усё ж гэтыя санкцыі былі неэфектыўнымі. Думаю, што іх адмена — гэта дальнабачны крок амерыканцаў. Пры ўмове легальнасці лягчэй сачыць за гэтымі кампаніямі, лягчэй злавіць іх за руку».

Дзярждэпартамент ЗША увёў санкцыі ў дачыненні да «Белтэхэкспарта» 14 ліпеня 2010 нібыта за парушэнне Акту аб нераспаўсюджванні ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі. У маі 2011 года тэрмін санкцый быў падоўжаны. Тады ж да санкцый дадалі і «БелОМА».

Сутнасць санкцый заключаецца ў тым, што ўрадавыя ведамствы ЗША цягам двух гадоў не маглі набываць у названых кампаній або пастаўляць ім тавары і паслугі, а таксама аказваць ім падтрымку.

На сёння санкцыі ЗША дзейнічаюць у дачыненні «ТМ Сэрвісіз», рэспубліканскага навукова-прамысловага ўнітарнага прадпрыемства КБ «Радар», шэрагу прадпрыемстваў дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім», банкаў з іранскім капіталам, — ЗАТ «Онэрбанк» (цяпер — «Норд Еўрапеан Банк «) і «Банк гандлёвы капітал».

Каментары8

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня9

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула3

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»28

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →