Улада1010

Дзярждэп ЗША зняў санкцыі з «Белтэхэкспарту»

Санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускай кампаніі ЗАТ «Белтэхэкспарт» знятыя. Адпаведная інфармацыя была апублікавана на сайце Дзярждэпартамента 24 мая.

Нагадаем, Дзярждэп ЗША увёў санкцыі ў дачыненні да «Белтэхэкспарту» 14 ліпеня 2010 года нібыта за парушэнне Акту аб нераспаўсюджванні ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі. У маі 2011 года тэрмін санкцый быў падоўжаны.

Санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да гэтай кампаніі па-ранейшаму дзейнічаюць, як і ў дачыненні да іншых кампаній, якія ў ЕС лічаць падкантрольнымі Уладзіміру Пефціеву. Між тым, год назад Пефціеў спыніў свой удзел у «Белтэх Холдынг». Новым уладальнікам кантрольнага пакета акцый холдынгу стаў расійскі бізнэсмэн Дзмітрый Гурыновіч. Зменай права ўласнасці, мяркуюць эксперты, зроблена спроба вывесці «Белтэх Холдынг» з-пад дзеяння санкцый Еўрасаюза, бо Пефціева ў ЕС лічаць «ключавым фінансавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі.

Такім чынам, сёння санкцыі ЗША дзейнічаюць у дачыненні да БелОМА, «ТМ Сервисиз», рэспубліканскага навукова-прамысловага ўнітарнага прадпрыемства КБ «Радар», шэрагу прадпрыемстваў дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім», банкаў з іранскім капіталам, — ЗАТ «Онэрбанк» (цяпер — «Норд Еўрапеана Банк „) і“ Банк гандлёвы капітал».

Каментары10

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе23

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Усе навіны →
Усе навіны

«Ролтан» і BigBon знікнуць з паліц беларускіх крам 7

Чэргі на мяжы з Польшчай зноў значна выраслі

Дробязі з мінулага і новага жыцця. Настальгічны трэнд у беларускім тыктоку3

У гурта «Пятля прыхільнасці» выйшаў новы альбом — цалкам на беларускай мове5

Ілан Маск мог весці сакрэтныя размовы з Уладзімірам Пуціным4

Бабры атакавалі цэнтр Мінска5

«Рэшткі збіраем з усіх складоў». Уладальнікі сэканд-хэндаў — пра наступствы санкцый ЕС

Сям'ю з Баранавіч судзяць за «здраду дзяржаве». Муж — з авіябазы, жонка — з завода, дзе рамантуюць самалёты1

Краш-тэст ад чыноўнікаў — губернатар Магілёўшчыны паскакаў на шуфлі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе23

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Галоўнае
Усе навіны →