Улада11

Санкцыі ЗША знятыя з яшчэ адной беларускай кампаніі

Злучаныя Штаты Амерыкі вырашылі не працягваць санкцыі ў дачыненні да ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» (БелОМА). Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзярждэпартамента.

Санкцыі ў дачыненні да дзвюх беларускіх кампаній — ААТ «БелОМА» і ЗАТ «Белтэхэкспарт» — былі ўведзеныя ў маі 2011 года. Сутнасць санкцый заключаецца ў тым, што ўрадавыя ведамствы ЗША цягам двух гадоў не могуць набываць у названых кампаній або пастаўляць ім тавары і паслугі, а таксама аказваць ім падтрымку.

Як вынікала з каментарыяў Дзярждэпартамента, падставай для гэтага стала «надзейная інфармацыя», якая ўказвае на тое, што гэтыя кампаніі перадавалі ў Іран, Паўночную Карэю ці Сірыю або атрымлівалі з гэтых краін «абсталяванне і тэхналогію, згаданую ў спісах кантролю за шматбаковым экспартам, <…> або іншым чынам мелі магчымасць зрабіць матэрыяльны ўнёсак у зброю масавага знішчэння ці сістэмы крылатых і балістычных ракет».

Тыдзень таму стала вядома аб спыненні санкцый у дачыненні да ЗАТ «Белтэхэкспарт».

Рашэнне аб непрацягу санкцый у дачыненні да ААТ «БелОМА» і ЗАТ «Белтэхэкспарт» Дзярждэпартамент не каментуе.

Тым часам санкцыі ЗША працягваюць дзейнічаць у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў «Белзнешпрамсэрвіс», «ТМ Сэрвісіз» (ТМС) і рэспубліканскага навукова-прамысловага ўнітарнага прадпрыемства КБ «Радар».

***

Санкцыі ў дачыненні да «Белзнешпрамсэрвіса» былі ўведзеныя ў 2012 годзе па падазрэнні ў пастаўках узбраенняў у Сірыю.
У лютым 2013-га ўвайшло ў сілу рашэнне аб увядзенні санкцый у дачыненні да «ТМ Сэрвісіз» (ТМС) і КБ «Радар», а таксама ўсіх іх даччыных структур. Тады ж былі ўведзеныя санкцыі супраць шэрагу юрыдычных і фізічных асоб у Кітаі, Венесуэле, Іране, Сірыі і Судане.

Апрача таго, з 2007 года дзейнічаюць санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», якія ЗША ўвялі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне ўсіх банкаўскіх рахункаў канцэрна і яго прадстаўніцтваў у Германіі, Латвіі, ва Украіне, у Расіі і Кітаі, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША, а таксама рахункаў даччынай кампаніі «Белнафтахім Ю-эс-эй». Амерыканскім бізнесменам прадпісвалася ўстрымацца ад кантактаў з канцэрнам.

Каментары1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →