Пасяджэнне Працоўнай групы па развіцці Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі (МКАД) прайшло ў Мінгарвыканкаме, паведамляе сталічнае ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі.
У пасяджэнне ўзялі ўдзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун і намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Мінска Дзяніс Лівановіч і іншыя.
«Было разгледжанае пытанне далейшага развіцця вулічна-дарожнай сеткі горада Менска ў частцы фармавання Трэцяга транспартнага кола, — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.
Абмяркоўваліся і эксперыментальныя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню бяспекі дарожнага руху і прапускной здольнасці МКАД.
Каментары