Расія размясціла на архіпелагу Новая Зямля (Арктыка) зенітныя ракетныя сістэмы (ЗРС) С-400 «Трыумф», паведамляе lenta.ru.
Зенітны ракетны полк супрацьпаветранай абароны, размешчаны на востраве Паўднёвы, быў пераўзброены на новыя комплексы СПА, якія замянілі састарэлыя С-300 «Фаварыт».
Пры гэтым значна павялічваецца зона кантраляванай паветранай прасторы ў Арктыцы. Паведамляецца, што склад палка прайшоў перанавучанне і гатовы прыступіць да баявога дзяжурства.
Каментары