Улада102102

Гомель, КГБ: быў Вектар, цяпер Эколаг

Трагедыя Андрэя Зайцава і драма Ўлада Міхайлава не былі апошнімі. Нехта Сяргей Гаўрылін апублікаваў у інтэрнэце свой дзённік як чалавек, які быў засланы ў якасці інфарматара ў гомельскі апазіцыйны асяродак.

Трагедыя Андрэя Зайцава і драма Ўлада Міхайлава не былі апошнімі. Нехта Сяргей Гаўрылін апублікаваў у інтэрнэце свой дзённік як чалавек, які быў засланы ў якасці інфарматара ў гомельскі апазіцыйны асяродак.

ГБ паўстае з публікацыі шматведным, а падполле — дробязным. Гэты факт можа адлюстроўваць гледзішча аўтара — які інфільтраваўся ў шэрагі апазіцыі з мэтай яе дыскрэдытацыі. Як бязвольны, заблуканы аб'ект, што жыве ад выплаты да выплаты. Грошы, грошы, усё дзеля грошай — такой ён бачыць навакольную рэчаіснасць. Калі верыць дзённіку, ён інфармаваў спецслужбы на сугуба кантрактнай аснове.

Раз Гаўрылін вырашыў спыніць стукацтва на сваіх прыяцеляў, дык чаму такім дэманстратыўным спосабам? Ён піша: «Жаданне пачаць весці гэты Дзённік з'явілася ў мяне адначасова з жаданнем пакончыць з гэтым падманам. Падманам, які зліўся з маім жыццём і паступова, незаўважна стаў авалодваць мною, мяняючы мяне, маю свядомасць...».

135 тысяч знакаў напісаў Гаўрылін за чатыры гады нязмушана-змушанае працы на два фронты — сапраўдны раман.

Дзённік вылучае выбітная літаратурнасць, рэдкасная цэльнасць.
Ніводнага выпадковага слова, нічога па-за галоўным сюжэтам. У той жа час выкарыстоўваюцца некаторыя класічныя прыёмы павышэння даверу да наратыву. Напрыклад, ужыванне правак, фарматаваных проста ў тэксце.

Першай думка мільгае: такая «споведзь» насамрэч можа быць інспіравана самім КГБ.

Так, аўтар дзённіка апавядае, як «высмоктваюць з пальца» даносы — проста таму, што па даносах ёсць план. Так, дзённік раскрывае механізмы фальсіфікацыі галасавання. Службоўцы дзяржаўных органаў паўстаюць са старонак дзённіка робатападобнымі істотамі, што сервільна выконваюць волю абяздушанай аўтарытарнай машыны. Аўтар прыводзіць жывыя паралелі з оруэлаўскім раманам «1984».

Аднак

і апазіцыя — карціна бязрадасная. Яна паўстае са старонак дзённіка зусім не сацыяльнай сілай, якая па вызначэнні спрыяе грамадскага прагрэсу, далёка не вестуном будучых дэмакратычных пераменаў. Увогуле ніякай не сілай і не носьбітам ідэяў. Бязглуздым сізіфам. «Купка людзей, якія вераць у тое, што яны змагаюцца з дыктатурай»,
— так ён апісвае людзей (перапоўненую, між іншым, залу), што сабраліся на суд падтрымаць гомельскага дысідэнта Змітра Жалезнічэнку.

А трэцюю сілу аўтар не спаткаў, не адчуў. Унутранае жаданне выспавядацца, расказаць пра сваё маральна невыноснае становішча, ёсць. Але аўтару не шчасціць спазнаць сілу веры ці сілу салідарнасці на практыцы, расчараванне і прыкрасць поўняць ягоную экзістэнцыю. Адно недзе далёкім водгаласам гучаць выпадкова пачутыя ім ад аднаго... — каго? — словы, што «беларускамоўныя і пратэстанты найменей паддаюцца вербоўцы». У той жа час на палітычны вышук пачынаюць працаваць «слабыя асобы, што адчуваюць сваю ніштожнасць у параўнанні з СІСТЭМАЙ».

Сам аўтар у Бога не верыць, і нацыянальныя каштоўнасці ў ім не жывуць.

Ён збірае подпісы за Мілінкевіча на заданне КГБ і пры тым шчыра прагне Мілінкевічу перамогі. Тэлевізійнае паведамленне Ярмошынай пра 83% кідае яго ў адчай. Небарака спадзяваўся ад Ярмошынай іншых лічбаў... На Плошчу ён, вядома, не едзе, нават не згадвае яе. Задання такога не было.

З сістэмай аўтар, быццам бы, парывае. Ён здае «паролі і яўкі». «Здесь я хочу поставить точку в моём дневнике. Эта точка означает конец моей «карьеры» в КГБ. Теперь этот Дневник — достояние общественности. Я делаю это, прежде всего, чтобы очистить свою совесть, которая изрядно помучила меня за эти почти четыре года. Почему я «раскрываюсь» именно сейчас? Пожалуй, это то, о чём я не хочу рассказывать. Это очень личная причина.

Теперь можете начинать бросать в меня камни. Я очень надеюсь, что мой дневник покажет «начинающим» Источникам, что чем дольше сотрудничать с КГБ, тем тяжелее покончить с этим. Найдите в себе силы преодолеть свой страх. Помните, что ложь порождает новую ложь.
Пусть правда победит!»

Аднак, што да апазіцыі, то ён «вышел из этого проклятого дома [цэнтр гомельскага незалежнага грамадства на Палескай — НН] с большой радостью от того, что больше никогда в него не войду». Прэч ад арганізаванай апазіцыі, карацей. «Белорусская оппозиция — это искусственно созданное властью формирование, предназначенное для противовеса, для поддержания баланса в обществе. Мы её полностью контролируем», — гэтую сентэнцыю свайго спецслужбісцкага куратара аўтар дзённіка вылучае тлустым падкрэсленым, і на ёй спыняецца нават вока чалавека, які толькі прагортвае інтэрнэт-скрутак дзённіка.

Публікацыя гаўрылінскага дзённіка здольная падвысіць градус параноі ў грамадстве. А можа таксама быць часткаю куды большай гульні, недаступнай разуменню пабочнага назіральніка.

Звяртае ўвагу,

як па-шцірліцаўску аўтар дзённіка ставіцца да дзейнасці кіеўскага офісу Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту — амерыканскай фундацыі, якая дапамагае апазіцыйным грамадскім арганізацыям. Вярутныя «Сямнаццаць імгненняў...», а не дзённік нядошлага энжэошніка.

Кіеўскі офіс NDI паўстае ў вачах сакрэтнага інфарматара гэткай «рэзідэнтурай».

Куратары малююць перад Гаўрыліным амерыканцаў ці не ўсясільнымі — адбітак чыёйсьці шпіёнаманіі? — здольнымі з амбасады ў Менску праслухоўваюць усе мабільныя тэлефоны Беларусі.
Яны нават вядуць улік апазіцыйных актывістаў. У адной Гомельскай вобласці іх 1600. Праўда, у шпіёнскім гняздзе чамусьці па-раздзяўбайску ставяцца да сваіх «шпіёнскіх таямніцаў».

У аснове наратыву дзённіка ляжаць сапраўдныя факты, якія пацвярджаюцца «персанажамі». Гэтак, кіраўнік чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч кажа, што сапраўды праводзіў у Гомелі круглы стол па пытаннях будоўлі АЭС, у час, названы ў тэксце.

Пятро Кузняцоў, іншы грамадскі актывіст, які фігуруе ў Дзённіку Гаўрыліна, на наша пытанне наконт публікацыі найперш сам задаўся пытаннямі: «Цікава, чаму на сайце «споведзі» прыводзіцца спасылка на сайт з заведамымі паклёпамі на дзеячоў гомельскага пазіцыйнага асяродку, за якім стаіць вядома хто, прычым спасылка называецца «Тут праўда пра гомельскую апазіцыю»?

Кузняцоў лічыць, што ў Дзённіку шмат эпізодаў і выказванняў, якіх проста не магло мець месца.
«Найлепшае, што можа зрабіць сёння апазіцыя і СМІ — праігнараваць гэты дзённік, бо мне відавочна, што ён з'явіўся з пэўнымі мэтамі», — падсумоўвае Кузняцоў.

Пра гэты вялікі і дзіўнаваты дакумент вялікай і дзіўнаватай эпохі НН ўсё ж піша.

Але раім чытачу быць крытычным пры азнаямленні з тэкстам Дзённіка. Яго змест не паддаецца верыфікацыі. У пародзе праўдзівых, але нязначных фактаў можа хавацца вытанчаны, але пракудны паклёп. Аўтарам, без сумневу, доўгі час маніпулявалі трэція асобы, ствараючы ў яго асаблівае, поўнае недаверу і жоўці, уяўленне пра навакольных індывідаў.

Загадзя перапрашаем тых сумленных людзей, якіх гэты тэкст можа несправядліва ўкрыўдзіць.

«Калі спатрэбіцца дапамога, ведаеш, як мяне знайсці», — так сцісла пракаментаваў у блогу допіс Гаўрыліна адзін з герояў ягонага апавядання, Зміцер Жалезнічэнка. На адрас якога, дарэчы, Гаўрылін не шкадуе словаў захаплення. У той жа час Жалезнічэнка адзначае, што «ўся інфармацыя падаецца ці як словы супрацоўніка КГБ ці як развагі Сяргея. Фактаў як такіх няшмат. Не трэба даваць веры ўсяму, пра што казалі Сяргею і што ён пераказвае — з ім таксама гулялі ў гульні», — кажа хлопец, якога за незалежную дзейнасць выгналі з універсітэту і адправілі ў войска.

Жалезнічэнка мяркуе, што Гаўрылін шчыры ў тым, што піша.

Аднак пасля таго, што ён перажыў у сваёй душы, яму, нібы таму Каю з аскепкам зла ў сэрцы, усё, нават прыгожае, бачыцца выродлівым. Праўдзівая гісторыя ўзгадавання паняверкі.

Што б за ім не стаяла, Дзённік Гаўрыліна з'явіўся.

На момант напісання гэтага тэксту Сяргей Гаўрылін быў недаступны для каментавання. Паводле нашай інфармацыі, ён знаходзіцца за мяжой.

Каментары102

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →